Банк Албаніі | |
---|---|
Штаб-кватэра |
![]() |
Прэзідэнт (старшыня) |
Ardian Fullani |
Валюта | Лек |
Вэб-сайт | www.bankofalbania.org |
Банк Албаніі (алб.: Banka e Shqipёrisё) — цэнтральны банк Албаніі.
15 мая 1925 года італьянскім кансорцыумам па пагадненні з урадам Албаніі створаны Нацыянальны банк Албаніі. Галоўны офіс банка знаходзіўся ў Дурэсе, а Адміністрацыйны камітэт — у Рыме. У сакавіку 1926 года банк пачаў выпуск банкнот. У 1944 годзе Нацыянальны банк пераназваны ў Дзяржаўны банк Албаніі. У студзені 1945 года ўказам Прэзідыума Антыфашысцкага нацыянальнага вызваленчага савета была адменена замежная канцэсія Дзяржаўнага банка. 3 студзеня 1945 года прыняты закон аб Дзяржаўным банку Албаніі, які ўсталяваў яго статус як цэнтральнага банка[1].
22 красавіка 1992 года Дзяржаўны банк Албаніі пераназваны ў Банк Албаніі.