Барбру Ліндгрэн | |
---|---|
Род дзейнасці | перакладчыца, дзіцячая пісьменніца, пісьменніца |
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1937[1][2][…] (87 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Дзеці | Andreas Lindgren[d] |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Барбру Ліндгрэн (швед. Barbro Lindgren; нар. 18 сакавіка 1937 г., Стакгольм) — шведская пісьменніца, аўтар кніг для дзяцей і юнацтва.
Нарадзілася ў сям’і інжынера Георгія Энскога і Маі Лёфштэт. У 1958 годзе скончыла шведскі дзяржаўны каледж мастацтваў Konstfack, з 1959 года вучылася ў Каралеўскай акадэміі. Працавала дызайнерам і ў сферы аховы здароўя. Сумесна са шведскім кангрэсменам, Марыянай Эрыксан, пачала выдаваць кнігі.
C 1965 года пачала займацца літаратурнай творчасцю. Барбру Ліндгрэн пісала кнігі для дзяцей і юнацтва, кнігі для дарослых. Аказала вялікі ўплыў на шведскую літаратуру для дзяцей. Як пісьменнік дэбютавала ў 1965 годзе кнігай «Mattias sommar». Некаторыя са сваіх кніг сама і ілюстравала. З 1980-х гадоў супрацоўнічала з іншымі ілюстратарамі, такімі як Ева Эрыксан. Гэты творчы саюз прывёў да выдання серый кніжак — малюнкаў пра маленькага Макса і бультэр’ера Розі. Сярод яе твораў — дзве серыі аўтабіяграфічных кніг, у якіх пісьменніца ўспамінае дзяцінства і юнацтва. Менавіта творы Ліндгрэн далі вядомай шведскай пісьменніце Перніле Сталфельт натхненне стаць дзіцячым пісьменнікам.
Кнігі перакладзеныя на больш 30 моў.