Горад
Бардзеёў
Bardejov
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Бардзеёў (славацк.: Bardejov, укр.: Бардіїв, ням.: Bartfeld, венг.: Bártfa) — горад на ўсходзе Славакіі, аб’ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Насельніцтва — 33 418 жыхароў (па стане на 31 снежня 2009).
Горад быў заснаваны нямецкімі каланістамі. Упершыню згадваецца ў 1241 годзе: тады ў горадзе ўжо існаваў кляштар цыстарцыенцаў, а насельніцтва складалася, пераважна, з немцаў. На той час Бардзеёў быў ужо даволі развітым паселішчам. У 1376 годзе ён становіцца каралеўскім горадам, а ў 1405 — вольным каралеўскім горадам. Найбольшага росквіту горад дасягае ў XV стагоддзі.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 973 рус. • англ. • фр. |