Горад
Баркісімета
Barquisimeto
| ||||||||||||||||||||||
Баркісімета (ісп.: Barquisimeto) — горад на паўночным захадзе Венесуэлы, сталіца і найбуйнейшы горад штата Лара. Размешчаны ў горнай даліне хрыбта Кардыльера-дэ-Мерыда, за 260 км на захад ад Каракаса, з якім злучаны чыгункай і шашой.
Горад заснаваны ў XVI стагоддзі, моцна пацярпеў падчас землетрасення 1812 года.
Цэнтр гарбарнай і тытунёвай прамысловасці. Цэнтр сельскагаспадарчага рэгіёна, дзе вырошчваюцца кава, цукар, какава.
Універсітэт Лісандра Альварада, заснаваны ў 1963 годзе.
|