Пачынаў кар’еру ў мінскім СКА, у 2009 годзе перабраўся ў «Дынама», але ў пачатку 2012 года вярнуўся ў склад армейцаў і дапамог клубу ў 2013 годзе выйграць еўрапейскі Кубак выкліку. У 2013—2015 гадах выступаў за венгерскі клуб «Чурго», у першай палове 2015 года зноў гуляў за СКА, пасля чаго стаў іграком украінскага «Матора». Вясной 2016 года на правах арэнды выступаў у Катары, пазней вярнуўся ў Запарожжа.