Барыс Вальеха | |
---|---|
ісп.: Boris Vallejo | |
Імя пры нараджэнні | Boris Vallejo |
Дата нараджэння | 8 студзеня 1941 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Julie Bell[d] |
Дзеці | Dorian Vallejo[d] |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, мастак вокладкі, мастак-плакатыст |
Жанр | эротыка, фэнтэзі |
Вучоба | Нацыянальная акадэмія мастацтваў Перу |
Уплыў | Пітэр Рубенс, Дыега Веласкес |
Уплыў на | Джулія Бэлаў |
Узнагароды | |
Сайт | borisjulie.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бары́с Валье́ха[2] (англ.: Boris Vallejo; нарадзіўся 8 студзеня 1941[3] ў Ліме, Перу) — амерыканскі мастак перуанскага паходжання.
Маляваць пачаў у трынаццацігадовым узросце. Па заканчэнні Нацыянальнай школы мастацтваў эміграваў у Злучаныя Штаты (1964).
Пераважна працуе ў жанрах фэнтэзі і эротыкі. Аб’ектамі яго карцін з'яўляюцца паганскія багі, монстры і ўзброеныя варвары абодвух палоў.
З першай жонкай Дорыс мелі двух дзяцей. Сын Дарыян працуе мастаком-партрэтыстам. Дачка Мая — прафесыйны фатограф. Са сваёй цяперашняй жонкай і мадэллю Джулі Бэл мае двух прыёмных сыноў: Энтані і Дэвіда Палумбаў, якія таксама займаюцца выяўленчым мастацтвам.
У цяперашні час пражывае ў Алентаўне (штат Пенсільванія).