Барыс Карлаф | |
---|---|
англ.: William Henry Pratt | |
Дата нараджэння | 23 лістапада 1887[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лютага 1969[1][2][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Edward John Pratt[d][4] |
Маці | Eliza Sarah Millard[d][4] |
Жонка | невядома, невядома, невядома, невядома, невядома і Evelyn Hope[d][5] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаакцёр, тэатральны акцёр, акцёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000472 |
karloff.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Барыс Карлаф (англ.: Boris Karloff, сапраўднае імя — Уільям Генры Прат (англ.: William Henry Pratt); 23 лістапада 1887, Лондан — 2 лютага 1969, Мідхерст, Заходні Сусекс) — амерыканскі характарны акцёр брытанскага паходжання, больш за ўсё вядомы па ролях у фільмах 1930-50-х гадоў. Агулам у перыяд з 1919 па 1969 год Карлаф сыграў у больш чым 170 фільмах, а таксама ў шматлікіх тэлесерыялах, уключаючы выкананне галоўнай ролі апавядальніка ў тэлесерыяле-анталогіі «Трылер» (1960—1962).
Пачаўшы акцёрскую кар’еру ў 1919 годзе з эпізадычных роляў, у 1920-х гадах Карлаф перабраўся ў Галівуд, дзе прарыў для яго наступіў пасля выхаду фільма «Франкенштэйн» (1931), у якім ён адыграў ролю Пачвары. З таго часу за акцёрам замацавалася амплуа злыдня. Самымі значнымі фільмамі ў кар’еры Карлафа таксама з’яўляюцца «Нявеста Франкенштэйна» (1935) і «Мумія» (1932). За сваю акцёрскую кар’еру Карлаф сыграў мноства роляў у кіно і на тэлебачанні, у тэатры і на радыё, а таксама ўдзельнічаў у запісе дзіцячых пласцінак. Крытыкі называлі акцёра Karloff the Uncanny (Карлаф Жудасны) і The Master of Horror (Майстар Жаху).
За ўклад у развіццё кінематаграфіі і тэлебачання Барыс Карлаф быў узнагароджаны двума зоркамі на галівудскай «Алеі славы».