Барыс Міхайлавіч Волін | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык, журналіст, гісторык |
Дата нараджэння | 13 чэрвеня 1886 ці 1 чэрвеня 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 лютага 1957[2] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
Барыс Міхайлавіч Волін (сапраўднае імя і прозвішча — Іосіф Яфімавіч Фрадкін; 13 чэрвеня 1986, Глыбокае, Дзісенскі павет — 15 лютага 1957) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч РСФСР і УССР, публіцыст, гісторык, прафесар (1939). Член КПСС з 1904 года.
Скончыў горнае вучылішча ў Екацярынаславе (1901), Маскоўскі ўніверсітэт (1917). З 1905 года — член Екацярынаслаўскага камітэта РСДРП. У 1906—1907 гадах вёў рэвалюцыйную работу ва Украіне, Урале, Бранску, Маскве. Тройчы арыштоўвалі, у 1911—1913 гадах быў у эміграцыі. Пасля лютаўскай рэвалюцыі — член Маскоўскага камітэта РСДРП(б), супрацоўнік бальшавіцкай газеты «Социал-демократ». Быў рэдактарам падпольнай бальшавіцкай газеты «Уфимский рабочий».
У перыяд Кастрычніцкага ўзброенага паўстання 1917 года старшыня, потым член Замаскварэцкага ВРК. У 1918—1921 гадах на партыйнай і савецкай рабоце. У 1918 годзе адзін з рэдактараў газеты «Правда», потым да 1921 года старшыня губвыканкамаў у Арле, Кастраме, Харкаве, сакратар Бранскага губкама РКП(б), намеснік наркама ўнутраных спраў УССР. Член УЦВК у 1919—1920 гадах. У 1922—1924 гадах рэдактар газеты «Рабочая Масква». З 1925 года намеснік рэдактара газеты «Известия» ЦВК, у 1927—1929 гадах загадчык аддзела друку Наркамата замежных спраў. У гэты перыяд актыўна ўдзельнічаў у літаратурным жыцці, заснаваў з аднадумцамі літаратурна-крытычны часопіс «На посту», затым быў адным з рэдактараў рэарганізаванага часопіса «На литературном посту».
З 1931 года член калегіі Наркамасветы і начальнік Галоўліта, адначасова дырэктар Інстытута чырвонай прафесуры (з 1933 года) і рэдактар часопіса «Борьба классов». У 1935 годзе — загадчык аддзела школ ЦК УКП(б). У 1936—1938 гадах — першы намеснік Наркама асветы РСФСР, рэдактар часопіса «Исторический журнал» (1936—1945).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
З 1945 года працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце марксізму-ленінізму пры ЦК КПСС. Аўтар прац па гісторыі партыі. Аўтар навуковых прац і мемуараў «Усенародная партызанская вайна» (1942), «Статыстыка і палітыка» (1947), «Ленін у Паволжы. 1870—1893» і інш.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, 3 іншымі ордэнамі, медалямі.