Бацылы | ||||||||||
![]() Сенная палачка, афарбоўка па метаду Грама | ||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||
|
Бацы́лы — палачкападобныя бактэрыі, у цыкл развіцця якіх уваходзіць спораўтварэнне. У вузкім сэнсе бацылы — аэробныя і факультатыўныя анаэробныя грамстаноўчыя палачкападобныя прадстаўнікі роду Bacillus, што ўтвараюць тэрмаўстойлівыя эндаспоры.
Большасць бацыл — сапрафіты, удзельнічаюць у мінералізацыі арганічнага рэчыва і працэсах самаачышчэння асяроддзя. Выкарыстоўваюцца ў тэхнічнай мікрабіялогіі для атрымання ферментаў, антыбіётыкаў, мікрабіялагічных сродкаў барацьбы са шкоднікамі сельскагаспадарчых культур. Некаторыя бацылы з'яўляюцца ўзбуджальнікамі хвароб (сібірская язва, слупняк і інш.).