Горад
Герб
Сцяг
Ба́ўска (лат. : Bauska ⓘ , да 1920 руск. : Бауск , ням. : Marienland або Bauske ) — горад, цэнтр Баўскага края Латвіі . Насельніцтва 10 393 жыхароў (2005). Плошча 6,1 км². Знаходзіцца за 66 км на поўдзень ад Рыгі ля зліцця рэк Муса і Мэмэлэ (якія ўтвараюць Ліелупэ ). Найбліжэйшая чыгуначная станцыя Іецава (за 26 км). У гісторыі горада пакінулі свой след Лівонская вайна (1558—1583), Трыццацігадовая вайна (1618—1648), Паўночная вайна (1700—1721), чума 1711 года, паход Напалеона 1812 года .
Баўск быў заснаваны Тэўтонскімі рыцарамі ў 1443 годзе, стаў горадам у 1511 годзе. Поўныя правы горада атрымаў у 1609 .
Замак Баўска быў заснаваны ў 1456 годзе ландмайстрам нямецкага ордэна ў Лівоніі Іаанам фон Менгедэ (таксама называўся Бушэ, Бушэнбарг і Баўшкенбург). У 1625 годзе замак быў узяты шведамі, падчас Паўночнай вайны ў 1705 годзе — рускімі.
У 1705 годзе ўмацаванні замка былі разбураны, і з тых часоў ён незаселены. Захаваліся разваліны замка, а ў апошнія гады ён быў адрэстаўраваны.
У 1855 годзе ў Баўску налічвалася 6532 жыхароў. Усяго ў Баўскім павеце , Курляндскай губерні Расіі налічвалася 56804 жыхароў. У той час у горадзе знаходзіліся праваслаўная капліца, лютэранская царква, дзве сінагогі. Таксама меліся гарбарны і цагляны заводы і два бровары. Штогадовы кірмаш праводзіўся з 12 па 17 кастрычніка.
Да 1 ліпеня 2009 года горад уваходзіў у склад Баўскага раёна .
Год
Колькасць
1855
6 532
[ 4]
2016
9 348
[ 5]
2017
8 700
[ 6]
Год
Колькасць
2019
8 405
[ 7]
2020
8 246
[ 8]
2021
9 840
[ 9]
Год
Колькасць
2022
9 755
[ 10]
2023
9 797
[ 11]
2024
9 811
[ 12]
Філіялы плодакансервавага і тэкстыльнага камбіната «Саўлэ».
2 бровары:
Баўскі замак
↑ Колькасць жыхароў у самакіраваннях. 01.01.2016 (лат.)
↑ Кніга паштовых індэксаў Латвіі — красавік 2011 (лат.)
↑ Класіфікатар адміністрацыйных тэрыторый і тэрытарыяльных адзінак Латвіі — 16 лютага 2011 (лат.)
↑ Бауск // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб. : Брокгауз — Ефрон , 1891. — Т. III. — С. 207.
↑ Office of Citizenship and Migration Affairs — 1990.
↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 11 верасня 2017.
↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 2 чэрвеня 2019.
↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 19 лютага 2021.
↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 15 чэрвеня 2021.
↑ Pilsētu (blīvi apdzīvotu) un lauku (reti apdzīvotu) teritoriju iedzīvotāju skaits reģionos, pilsētās, novados un pagastos (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) – Teritoriālā vienība, Laika periods un Rādītāji — Central Statistical Bureau of Latvia . Праверана 22 снежня 2022.
↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) 2021 - 2022 — Central Statistical Bureau of Latvia . Праверана 2 кастрычніка 2023.
↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) — Central Statistical Bureau of Latvia . Праверана 19 чэрвеня 2024.
↑ Баўскас алус
↑ Лодыня алус Архівавана 24 снежня 2011.
↑ Латвія: у Баўску адкрылі мемарыял у гонар добраахвотных батальёнаў SS Архівавана 20 верасня 2012.
Герб Латвіі