Беатрыс I Бургундская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Béatrice Ire de Bourgogne | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рэно III Бургундскі | ||||||
Пераемнік | Атон I | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1143 ці 1135[1] |
||||||
Смерць |
15 лістапада 1184 ці 15 лістапада 1185[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Іўрэйская дынастыя | ||||||
Бацька | Рэно III[d][1] | ||||||
Маці | Агата Латарынгская[d] | ||||||
Муж | Фрыдрых I Барбароса[1][2][…] | ||||||
Дзеці | Фрыдрых V[d][3], Генрых VI Гогенштаўфен[2], Філіп Швабскі[2], Фрыдрых VI Швабскі, Атон I[d], Конрад II[d][3], Beatrice Schwäbische[d], Sophie of Hohenstaufen[d] і Agnes von Staufen[d] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Беатрыс I (графіня Бургундыі) (фр.: Béatrice Ire de Bourgogne; каля1145—15 лістапада 1184), графіня Бургундыі з 1148 года, імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі (пасля вяселля ў 1156 годзе з імператарам Фрыдрыхам Барбаросай).
Стала спадчынніцай свайго бацькі Рэно III Бургундскаму ў 3-гадовым узросце. Вакол патэнцыйнага тытула пфальцграфа разгарэўся сапраўдны бой. Апекуном Беатрыс і рэгентам Бургундыі стаў яе дзядзька Гільём III, граф Макона, які ў Бургундыі насіў імя Гільём IV. Жадаючы атрымаць графскі тытул, ён фактычна трымаў сваю пляменніцу пад хатнім арыштам. З іншага боку на Бургундыю прэтэндаваў герцаг Бертольд IV фон Цэрынген, бацька якога насіў тытул «рэктар Бургундыі», атрыманы ад імператара Лотара Суплінбургскага. Прэтэнзіі Бертольда IV былі падтрыманы імператарам Конрадам III і Беатрыс была вызвалена. Аднак у канчатковым выніку тытул пфальцграфа не дастаўся і Цэрынгенам. У 1156 годзе новы імператар Фрыдрых I Барбароса ажаніўся з Беатрыс, узяўшы графства Бургундыю ў якасці пасагу і далучыўшы яе такім чынам да ўладанняў Гогенштаўфенаў.
Беатрыс памерла 15 лістапада 1184 года і пахавана ў крыпце Шпаерскага сабора (ням. Kaiser- und Mariendom zu Speyer) разам са сваёй дачкой Агнэс.
Муж: з 1156 года Фрыдрых I Барбароса (1122—10 чэрвеня 1190), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі. Дзеці ад гэтага шлюбу: