Белазубкі (Crocidura) — род дробных млекакормячых сямейства Землярыйкавыя (Soricidae).
Даўжыня цела 4—15 см, хваста 4—11 см. Нагадваюць мышэй. Шкурка зверху цёмна-бурая, знізу светлая, амаль белая. На хвасце рэдкія доўгія валаскі. Вушы адносна вялікія, зубы белыя (адсюль назва).
Адрозніваецца каля 150 відаў. Пашыраны ў Афрыцы і Еўразіі, у т.л. на Каўказе і поўдні Сібіры, у Сярэдняй Азіі і Прымор'і. На тэрыторыі Беларусі зрэдку трапляюцца белазубка белабрухая і белазубка малая.
Кормяцца дробнымі беспазваночнымі і іх лічынкамі.