Белен
Belém
| ||||||||||||||||||||||||||||
Беле́н (парт.: Belém) — горад на поўначы Бразіліі, сталіца штата Пара.
Марскі порт. Складовая частка мезарэгіёна Агламерацыя Белен. Уваходзіць у эканоміка-статыстычны мікрарэгіён Белен. Насельніцтва складала 1 408 847 чалавек на 2007 год. Займае плошчу 1065 км². Шчыльнасць насельніцтва — 1322,3 чал./км².
Горад заснаваны 12 студзеня 1616 года. З 27 студзеня па 1 лютага 2009 года ў горадзе прайшоў Сусветны сацыяльны форум.
|