Бенедыкт Хёведэс

Футбол
Бенедыкт Хёведэс
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 29 лютага 1988(1988-02-29)[1][2][…] (36 гадоў)
Грамадзянства  Германія
Рост 187 см
Вага 82 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1994—2000 Германія Гальтэрн
2000—2001 Германія Хертэн-Лангенбохум
2001—2007 Германія Шальке 04
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2018 Германія Шальке 04 240 (12)
2007—2009   Германія Шальке 04 II 15 (0)
2017—2018   Італія Ювентус 3 (1)
2018—2020 Расія Лакаматыў 35 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2006 Германія Германія (да 18) 3 (0)
2006—2007 Германія Германія (да 19) 16 (0)
2007 Германія Германія (да 20) 1 (0)
2007—2010 Германія Германія (да 21) 22 (3)
2011—2017 Германія Германія 44 (2)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Бразілія 2014
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
Бронза Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 жніўня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 30 жніўня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бенеды́кт Хёведэс (ням.: Benedikt Höwedes; нар. 29 лютага 1988, Гальтэрн-ам-Зэе, ФРГ) — нямецкі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 2014 года ў складзе нацыянальнай зборнай Германіі.

У 2001 годзе Хёведэс патрапіў у акадэмію «Шальке 04». У 2003 годзе, з’яўляючыся капітанам каманды «Шальке» да 19 гадоў, стаў чэмпіёнам краіны ў гэтым узросце. У студзені 2007 года падпісаў прафесійны кантракт з клубам да 2010 года. 3 кастрычніка 2007 года дэбютаваў у складзе «Шальке» у выязным матчы супраць «Русенбарга» з Тронхейма ў Лізе чэмпіёнаў. А праз тры дні матчам з «Карлсруэ» Бенедыкт дэбютаваў і ў Бундэслізе.

19 кастрычніка 2008 года ў восьмым туры чэмпіянату, у матчы супраць «Гамбурга» Бенедыкт забіў свой першы гол у Бундэслізе і наогул за «Шальке». У снежні 2008 года ігрок падоўжыў кантракт з гельзенкірхенцамі да 2014 года. У 2011 годзе стаў капітанам клуба. 9 сакавіка 2013 года Хёведэс падоўжыў кантракт з клубам да 2017 года[4].

У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду італьянскаму «Ювентусу»[5], аднак з-за траўмы амаль не гуляў. У ліпені 2018 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт[6]. У чэрвені 2020 года разарваў пагадненне з расійскім клубам[7], а ў ліпені абвясціў аб завяршэнні кар’еры[8].

Нацыянальная зборная

[правіць | правіць зыходнік]

29 мая 2011 года ў матчы зборных Германіі і Уругвая дэбютаваў за нямецкую зборную, адыграўшы на полі 24 хвіліны. Пасля ўдзелу ў трох матчах кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2014 года Хёведэс быў абраны ў спіс 23 ігракоў на фінальны турнір[9]. У першым матчы групавога раўнду Бенедыкт выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць зборнай Партугаліі. Пазней ён стаў пераможцам турніру разам са сваёй камандай. Хёведэс стаў адным з трох нямецкіх ігракоў, якія адгулялі кожную хвіліну ўсіх сямі матчаў чэмпіянату, разам з брамнікам Мануэлем Ноерам і капітанам абаронцам Філіпам Ламам.

«Шальке 04»:

«Ювентус»:

«Лакаматыў»:

Германія:

Зноскі