Прадстаўнік філіпінскай палітычнай дынастыі Акіна: унукБенігна Акіна старэйшага, адзіны сын былога прэзідэнта Карасон Акіна і забітага сенатара Бенігна Акіна-малодшага.
Быў паранены бунтаўшчыкамі падчас спробы ваеннага перавароту у 1987 годзе. У Ліберальнай партыі займаў пасаду генеральнага сакратара, зараз займае пасаду віце-старшыні партыі.
Бенігна Акіна, як кандыдат ад Ліберальнай партії, атрымаў большасць галасоў выбарцаў падчас выбараў прэзідэнта Філіпін, якія адбыліся 10 мая2010 года.[6] У 2013 годзе часопіс Тайм уключыў Бенігна Акіна III да спіса 100 найбольш уплывовых людзей свету.[7]