Бернар Бюфэ | |
---|---|
фр.: Bernard Buffet | |
![]() | |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, ілюстратар, рысавальнік |
Дата нараджэння | 10 ліпеня 1928[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 кастрычніка 1999[1][2][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Annabel Buffet[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Бернар Бюфэ (франц. Bernard Buffet; 10 верасня 1928, Парыж — 4 кастрычніка 1999, Туртур) — французскі мастак, шырока прызнаны да дваццаці гадоў за свае працы, якія нясуць хмурны, меланхалічны настрой і адлюстроўваюць атмасферу, якая панавала пасля Другой сусветнай вайны. Вядомы сваім выразна выяўленым замалёвачным стылем. Быў блізкі неарэалістычным тэндэнцыям, аднак крытыка часцей адносіла яго да мізерабілізму — Бюфэ ў гэтыя гады быў ключавой фігурай дадзенай плыні.
Бернар Бюфэ нарадзіўся ў Парыжы, дзе вывучаў мастацтва ў Школе прыгожых мастацтваў (École Nationale Supérieure des Beaux-Arts, 1943—1945). Сярод яго аднакласнікаў былі Марыс Буатэль і Луіс Вуйлермоз.
Працаваў у майстэрні мастака Эжэна Нарбона.
Пры падтрымцы гандляра карцінамі Марыса Гарн’ера Бернар Бюфэ бесперапынна працаваў, ствараючы рэлігійныя карціны, пейзажы, партрэты і нацюрморты. У 1961 годзе мастак піша серыю карцін, якія паказваюць жыццё Хрыста, прызначанага для ўпрыгожвання капліцы замка Арк у муніцыпалітэце Фюво. Праз дзесяць гадоў, па просьбе Папы Рымскага Паўла VI, Бюфэ прапануе гэтыя карціны ў музей Ватыкана, дзе яны выстаўлены ў асобным пакоі.
Штогод праводзілася хаця б адна яго асноўная выстаўка да самагубства 4 кастрычніка 1999 годзе ў сябе дома ў Туртуры на поўдні Францыі. 4 кастрычніка 1999 гады ва ўзросце 71 год Бюфэ, пакутуючы ад хваробы Паркінсона, быў больш не ў стане працаваць так, як яму жадалася. Паліцыя сцвярджае, што Бюфэ памёр каля 4 гадзін вечара, надзеўшы на галаву пластыкавы пакет і замацаваўшы яго клейкай стужкай вакол шыі.
Бернар Бюфэ быў жанаты з пісьменніцай і спявачкай Аннабель Бюфэ. Член журы Канскага кінафестывалю 1958 года. Бюфэ стварыў больш за 8000 карцін, а таксама мноства гравюр.
25 лістапада 1973 года ў камуне Нагаідзумі прэфектуры Сідзуока, Японія, быў адкрыты Музей Бернара Бюфэ, заснаваны Кіічыра Акано (1917—1995). У 1988 годзе музей быў пашыраны. Пасля смерці Бюфэ прах мастака быў развеяны ў садзе музея.