Бернарда Альберта Усай | |
---|---|
ісп.: Bernardo Alberto Houssay | |
| |
Дата нараджэння | 10 красавіка 1887[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 верасня 1971[1][2][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | María Angélica Catán[d] |
Род дзейнасці | урач, хімік, фармацэўт, энтамолаг, біёлаг |
Навуковая сфера | фізіялогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Луіс Федэрыка Лелуар |
Член у |
|
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() Baly Medal[d] (1947) James Cook Medal[d] (1948) ганаровы доктар Нацыянальнага аўтаномнага ўніверсітэта Мексікі[d] (1951) грант Гугенхайма (1957) Banting Medal[d] (1963) |
![]() |
Берна́рда Альбе́рта Уса́й (Хусей, ісп.: Bernardo Alberto Houssay, 10 красавіка 1887, Буэнас-Айрэс — 21 верасня 1971) — аргенцінскі вучоны ў галіне фізіялогіі. Член Аргенцінскай нацыянальнай акадэміі медыцыны, Нацыянальнай АН Буэнас-Айрэса. Доктар навук (1910), прафесар (1912). З’яўляецца лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1947 «за адкрыццё ролі гармонаў пярэдняй долі гіпофізу ў метабалізме глюкозы». Ён падзяліў прэмію з Карлам і Герці Коры, якія адкрылі каталітычнае ператварэнне глікагену.
Скончыў універсітэт Буэнас-Айрэса (1907). З 1915 года ў Інстытуце бактэрыялогіі, з 1919 года ва ўніверсітэце Буэнас-Айрэса. Навуковыя працы па вывучэнні дзейнасці эндакрынных залоз. Адкрыў ролю гармонаў гіпофіза ў рэгуляцыі вугляводнага абмену, развіцці цукровага дыябету.