Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Благавешчанск (руск.: Благовещенск) — горад (з 1941) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Благавешчанскага раёна Башкартастана. Насельніцтва 33,3 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1756 годзе ў сувязі з будаўніцтвам медзеплавільнай фабрыкі. У гэтым жа годзе ў дзень праваслаўнага свята Благавешчання была закладзеная аднайменная царква, што і вызначыла потым назву пасёлка, які пазней стаў горадам Благавешчанскам.
Горад размешчаны на правым беразе ракі Белая (прыток Кама), за 42 км ад Уфы.
Арматурны завод, біяхімічны камбінат, драцяна-цвіковы завод, Башкірскі поліэфірны комплекс, база РЭБ «Волгатанкер».