Блюшчык | |||||||||||||||||||
Блюшчык плюшчападобны Агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Glechoma L. | |||||||||||||||||||
|
Блю́шчык, Расходнік[3] (Glechoma) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Усяго 10—12 відаў, распаўсюджаных у лясах Еўразійскага кантынента і Паўночнай Амерыкі.
Шматгадовыя травы з паўзучымі сцёбламі і доўгімі ўкаранёнымі кветаноснымі парасткамі даўжынёй 20—25 см. Лісце супраціўнае, зубчастае, укрытае валаскамі.
Кветкі маленькія, трубчастыя, двухгубыя, ліловыя, па некалькі ў пазухах лісця. Плод — цэнобій з 4-х арэшкаў.
Расце па хмызняковым зарасніках, у лясах, на лугах і як пустазелле каля жылля.
У прыродзе блюшчык мае шырокае распаўсюджванне — Усходняя і Сярэдняя Еўропа, Каўказ, Сібір, Далёкі Усход, Сярэдняя і Малая Азія, Паўночная Амерыка[4], Японія, Кітай, Манголія.
На Беларусі 2 віды роду: Блюшчык плюшчападобны (Glechoma hederacea) і Glechoma hirsuta[5].
Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Блюшчык змяшчае эфірныя алеі, халін і дубільныя рэчывы; быдлам не ўжываецца. Некаторыя віды ядавітыя.
Свежае лісце блюшчыка выкарыстоўваецца для араматызацыі алкагольных і вырабу танізуючых напояў[6].
Блюшчык здаўна ўжываўся для прафілактыкі атручванняў свінцом у мастацкіх майстэрнях і ў малярнай вытворчасці, для лячэння пры атручванні цяжкімі металамі[7].