Брандэнбургскі тэхнічны ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: Brandenburgische Technische Universität | |
Арыгінальная назва | ням.: Brandenburgische Technische Universität |
Міжнародная назва | англ.: Brandenburg University of Technology |
Заснаваны | 1948 |
Студэнты | 7 280[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Котбус, Зенфтэнберг |
Сайт | b-tu.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брандэнбургскі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Brandenburgische Technische Universität) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у гарадах Котбус і Зенфтэнберг.
Вучэльня з'яўляецца другім па велічыні ўніверсітэтам Брандэнбурга пасля Патсдамскага ўніверсітэта. Універсітэцкія кампусы размешчаны ў гарадах Котбус і Зенфтэнберг на поўдні Брандэнбурга паміж Берлінам і Дрэздэнам. Цэнтральны кампус ў Котбусе знаходзіцца недалёка ад гістарычнага цэнтра. Яшчэ адзін меншы кампус ў Котбусе размешчаны ў раёне Заксендорф на поўдні горада. Адлегласць паміж цэнтральным кампусам ў Котбусе і кампусам ў Зенфтэнбергу складае 40 кіламетраў.