Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Брацлаў (укр.: Брацлав) — колішні горад, цяпер пасёлак гарадскога тыпу у Няміраўскім раёне Вінніцкай вобласці Украіны, на рацэ Паўднёвы Буг. Былы адміністрацыйны цэнтр Брацлаўскага сельсавета. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. Плошча 19,2 км². Насельніцтва 6033 чал. (2005).
Знаходзіцца за 18 км ад Вінніцы, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Кароліна, на аўтадарозе Вінніца — Ямпіль.
Брацлаўская крэпасць цягам доўгага часу з'яўлялася важным фарпостам у барацьбе за ўсходняе Падолле. У часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай горад быў цэнтрам Брацлаўскага ваяводства.
Першыя згадкі пра Бряславль, замак Вялікага Княства Літоўскага, датуюцца 1362 годам. У XV—XVI стагоддзях неаднаразова цярпеў ад татарскіх набегаў.
У 1545 годзе ў Брацлаве было два вадзяныя млыны, мясцовыя феадалы атрымалі ад вялікага князя права ствараць у месце юрыдыкі і прызначаць уласнага войта. У 1552 годзе ў горадзе было 770 будынкаў.[1] У 1564 годзе Брацлаў атрымаў Магдэбургскае права, меў гарадскі герб «у чырвоным полі срэбны крыж, у цэнтры якога блакітны шчыт з маладзіком».[1]
З 1565/66 года цэнтр Брацлаўскага ваяводства ВКЛ. У 1569 годе паводле умоў Люблінскай уніі ўвайшоў у склад Каралеўства Польскага. У XVI ст. праз Брацлаў праходзіў саляны шлях, які вёў з Кацюбеева да Луцка.
У XVII ст. Брацлаўскія замкавыя ўмацаванні прыйшлі ў заняпад. У 1648—1712 гадах цэнтр Брацлаўскага палка. У 1672—1699 гадах Брацлаў знаходзіўся пад турэцкай акупацыяй.
У 1793 годзе ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.
У XIX ст. расійскі цар Мікалай II выдаў распараджэнне аб аднаўленні Брацлаўскага замка, аднак праект не ажыццявілі.
У 1941—1944 гадах знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Брацлаўскі замак стаяў на высокім мысе паміж Паўднёвым Бугам і Пуцаўкай. Даўжыня сценаў складала 36 сажняў, шырыня 28 сажняў.[1] У наш час ад колішняй вялікалітоўскай фартыфікацыі нічога не захавалася.
Сярод местачковых помнікаў архітэктуры — фрагменты забудовы канца XIX — пачатку XX стагоддзяў