Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Браян Мэй | |
---|---|
англ.: Sir Brian Harold May | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 19 ліпеня 1947[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Краіна | |
Жонка | невядома і Anita Dobson[d][9] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | гітарыст, астрафізік, спявак, кампазітар, аўтар-выканаўца, піяніст, тэлевядучы, музычны прадзюсар, акцёр, фізік, навуковы супрацоўнік, ютубер, паэт-песеннік |
Пеўчы голас | тэнар і альт[d] |
Інструменты | гітара[5], фартэпіяна, вакал[5], бас-гітара[6] і клавішныя музычныя інструменты[d] |
Жанры | рок-музыка[5], глэм-рок[10], поп-рок, хард-рок[10] і прагрэсіўны рок |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
brianmay.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Браян Гаральд Мэй (англ.: Brian Harold May; нар. 19 ліпеня 1947, Лондан) — брытанскі рок-музыкант, гітарыст гурта Queen, аўтар шматлікіх хітоў гурта. Камандор Ордэна Брытанскай імперыі (CBE), вучоны-астрафізік. Жанаты з актрысай Анітай Добсан.
Скончыў школу Гэмптан-скул (англ.: Hampton School) і прэстыжны факультэт фізікі і матэматыкі лонданскага Імператарскага каледжа. Браян ужо падрыхтаваў дысертацыю на суісканне ступені PhD па астранамічных даследаваннях у інфрачырвоным дыяпазоне, і меў 2 навуковыя публікацыі па астраноміі: у часопісе Nature і штомесячным весніку Каралеўскага астранамічнага таварыства, калі поспех Queen прымусіў яго перапыніць навуковую кар’еру.
Грае на гітары з сямі гадоў. За адсутнасцю грошай на мару юнага Мэя — Fender Stratocaster, знакамітую гітару Red Special ён сканструяваў разам з бацькам з суцэльнай дошкі дуба, спілаванай з каміна XVIII стагоддзя, дэталяў ад старога матацыкла і перламутравых гузікаў.
У 1963 годзе Мэй арганізаваў студэнцкі гурт «1984», названы паводле аднайменнага раману Джорджа Оруэла. Разам з гуртом у 1967 годзе ён акампаніраваў Джымі Хендрыксу. Група распалася ў 1968 годзе, аднак неўзабаве разам з вакалістам і басістам «1984» Тымам Стэфэлам вырашылі сабраць новы склад. На аб’яву аб пошуку ўдарніка «ў стылі Мітч Мітчэла/Джынджэр Бэйкера» адгукнуўся студэнт стаматалагічнага факультэта Імперыял-каледжа Роджэр Тэйлар. У гэтым жа годзе Мэй склаў першую ўласную мелодыю.
Часцей за ўсё гучыць у хітах Queen менавіта Red Special, аднак часам выкарыстоўваліся і іншыя інструменты: Burns Double Six («Long Away»), Fender Telecaster («Crazy Little Thing Called Love»), Ibanez («Nothing But Blue») і Parker Fly («Mother Love»).
Свой дэбютны поўнафарматнік Браян пачаў рыхтаваць у 1991 годзе, незадоўга да смерці Мэрк’юры. Выхаду альбома папярэднічаў сінгл «Driven by you». Песня была напісана да рэкламнай акцыі «Ford Motor Company» і мела ў Вялікабрытаніі вельмі вялікі поспех. У падтрымку «Back to the light» Браян Мэй арганізаваў глабальнае сусветнае турнэ. Па слядах гэтых гастроляў быў выпушчаны канцэртны альбом «Live at the Brixton Academy», на якім прагучаў як сольны матэрыял, так і класіка «Queen».
Пасля распаду «Queen» Мэй заняўся сольнай кар’ерай. Ён запісаў 7 даволі ўдалых сольных альбомаў. Таксама Мэй напісаў музыку да відэагульні для прыстаўкі Super Nintendo (версія для Sega Mega Drive горшай якасці) «Rise of the Robots».
Брытанскі часопіс Classic Rock уключыў Мэя ў свой спіс найвялікшых гітарыстаў усіх часоў.
Браян працягвае музычную кар’еру ў гурце Queen і вядзе навуковую дзейнасць у адным з брытанскіх каледжаў, у прыватнасці, працуе там выкладчыкам тэарэтычнай фізікі і матэматыкі.
У лістападзе 2002 года Гартфардшырскі ўніверсітэт надаў яму ганаровую ступень па-англійску: Doctor of Science. У якасці «прафэсара-аматара» прымаў удзел у праграме BBC «Начное неба» (англ.: Sky at night), якую вядзе яго даўні сябар Патрык Мур. У суаўтарстве з вядучымі праграмы выпусціў кнігу: «Вялікі выбух! Поўная гісторыя Сусвету». 14 красавіка 2008 года прызначаны рэктарам Ліверпульскага ўніверсітэта імя Джона Мурза [11]. У 2011 годзе Браян Мэй прыняў удзел у запісу трэка «You and I», які патрапіў на новы альбом спявачкі Lady Gaga «Born This Way»[12]
У адрозненне ад большасці рок-зорак, ніколі не ўжываў наркотыкаў і не быў непераборлівы ў плоцевых сувязях. Не паліць і не злоўжывае алкагольнымі напоямі, з якіх аддае перавагу піву Guinness і лікёру Baileys. Мэя адрозніваюць спакойныя стрыманыя паводзіны на свецкіх вечарынах. Паводле ягоных словаў, у канцы 1980-х ён пакутаваў ад дэпрэсіі, аж да таго што разважаў пра самагубства. У гэты перыяд, калі запісваўся альбом «The Miracle», Браян разыходзіўся з жонкай, тады ж памёр яго бацька, а Queen у сувязі з хваробай Фрэдзі Меркуры не ўдзельнічаў у канцэртных турах. Наркотыкі толькі пагоршылі б наяўныя праблемы. Жанаты другім шлюбам на Аніце Добсан, ад першага шлюбу трое дзяцей: Джымі (1978 г. н.), Люіза (1982 г. н.), Эмілі (1986 г. н.).
З'яўляецца заснавальнікам фонду «Save Me», які займаецца абаронай жывёл ад жорсткага абыходжання і супрацьстаіць прапанаванаму скасаванню закона, які забараняе паляванне з сабакамі на лісоў, зайцаў, аленяў і іншых жывёл (так званы «крывавы спорт»[13].
У кастрычніку 2010 года Браян Мэй быў уганараваны ўзнагародай Міжнароднага фонду абароны жывёл за ўнёсак у справу абароны жывёл. Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Палаце лордаў.
На гітары гуляе шасціпенсавай манеткай, якая выйшла са звароту ў пачатку 1970-х гадоў, аднак у 1993 Каралеўскі манетны двор выпусціў невялікую партыю такіх манет, каб ён працягваў выкарыстоўваць іх у якасці медыятара[14].
Браян Мэй саліруе ў наступных песьнях: