Браян Фрыл | |
---|---|
Brian Friel | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 9 студзеня 1929[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 кастрычніка 2015[3][1][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Браян Фрыл (9 студзеня 1929, Ома , графства Графства Тырон ) — ірландскі пісьменнік і драматург. У 1948 годзе скончыў каледж св. Патрыка (Мейнут) са ступенню бакалаўра мастацтваў. Затым вучыўся ў педагагічным каледжы св. Іосіфа (Белфаст). Працаваў настаўнікам у школах акругі Лондандэры (1950—1960).
Пачаў пісаць у 1950-я гады радыёп'есы і апавяданні для часопіса «The New Yorker ». Напісаная ў 1963 годзе п'еса «Філадэльфія, я іду да цябе!», якая была ўпершыню прадстаўлена на тэатральным фэсце ў Дубліне (1964), пасля — у Нью-Ёрку (1966) і Лондане (1967), атрымала глядацкае прызнанне.
Затым пісаў меладраматычныя п'есы. Першая палітычная п'еса «Ганаровыя грамадзяне» (1973) пра падзеі «Крывавай нядзелі » 1972 была прадстаўлена адначасова ў тэатры «Раял Корт» у Лондане і ў Тэатры Абацтва ў Дубліне. П'еса «Пераклады» (1980) пра канфлікт Ірландыі з Вялікабрытаніяй стала першай пастаноўкай трупы «Філд Дей Ціэтр», створанай Фрылам разам з акцёрам Стывенам Ры, паэтам Шэймасам Хіні і іншымі. За п'есу «Танцы на свяце Луга» Фрыла ў 1991 годзе атрымаў Прэмію Лорэнса Аліўе, годам пазней — нью-ёркскую прэмію Тоні. Гэтая, пабудаваная на аўтабіяграфічным матэрыяле, п'еса ў 1999 годзе была экранізавана.