Брыца

Брыца

Брыца звычайная (Echinochloa crus-galli)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Echinochloa P.Beauv., 1812

Сінонімы
Наменклатурны тып

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40667
NCBI  45618
EOL  108064
IPNI  17976-1

Бры́ца[3] (Echinochloa) — род раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовыя і шматгадовыя[3] травяністыя расліны. Сцёблы прамыя або ўзыходныя, гладкія (саломіна). Лісце чаргаванае, сядзячае, простае, лінейнае або ланцэтна-лінейнае, з гладкім краем. Кветкі ў каласках з адной двухполай кветкай, звычайна сабраныя ў густыя аднабокія мяцёлкі. Плод — сухая зярняўка.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Род налічвае каля 20[3] (35[4]) відаў, пашыраных пераважна ў трапічных і субтрапічных, часткова ва ўмерана цёплых абласцях.

Некаторыя віды

[правіць | правіць зыходнік]

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Харчовыя і кармавыя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
  4. Echinochloa // The Plant List (англ.)