Буда (Будапешт)

Будапешт: злева — Пешт, справа — Буда, у цэнтры востраў Маргіт на Дунаі

Буда (венг.: Buda, славацк.: Budín, харв.: Budim, турэцк.: Budin, сербск.: Будим або Budim), Офен (ням.: Ofen) — заходняя частка венгерскай сталіцы Будапешта на правым беразе Дуная. Паводле легенды, назва Буда паходзіць ад імя гунскага правадыра Бледы (венг.: Buda), паводле іншай версіі назва горада мае славянскае паходжанне ад буда — «дом, пабудова, паселішча»[1]

Тэрыторыя Буды складае прыкладна траціну тэрыторыі Будапешта і пакрыта ўзгоркамі і лясамі.

Буда была сталіцай Венгрыі з 1361 года да ўваходжання ў Асманскую імперыю ў 1541 годзе, пасля чаго новай сталіцай стала Пожань (сённяшняя назва — Браціслава, сталіца Славакіі).

У 1686 годзе Буда была захоплена Аўстрыяй. Буда стала вольным горадам у 1703 годзе, пазней, у 1784 годзе стала венгерскай сталіцай.

У 1873 годзе ў выніку аб'яднання гарадоў Пешт, Буда і Обуда з'явіўся горад Будапешт.

Прыдунайская зона

[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Буды названы астэроід (908) Буда, адкрыты ў 1918 годзе.

Зноскі

  1. Географические названия мира: Топонимический словарь Поспелов Е. М. М: АСТ 2001