| ||||||||||||||||||||||||
Буча[2][3] (укр.: Буча) — горад у Кіеўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр Бучанскага раёна. Плошча — 26,57 км². Насельніцтва — 35 тыс. чал. (2024). Знаходзіцца за 20 км ад Кіева, з’яўляецца часткай Кіеўскай агламерацыі.
Упершыню тапонім «Буча» згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1630 годзе ў адносінах да вёскі Яблунька, размешчанай на левым беразе ракі Буча.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны пры падрыхтоўцы да вызвалення Кіева ў снежні 1943 года ў Бучы размяшчаўся камандны пункт 1-га Украінскага фронта на чале з генералам арміі М. Ватуціным.
9 лютага 2006 года Буча атрымала статус горада.