Біл Эванс | |
---|---|
англ.: Bill Evans | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 16 жніўня 1929[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 верасня 1980[1][2] (51 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | джазавы піяніст, кампазітар, дырыжор, бэнд-лідар |
Інструменты | фартэпіяна[5] |
Жанры | джаз, modal jazz[d], cool jazz[d] і post-bop[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біл Эванс (англ.: Bill Evans [William John Evans]; 16 жніўня 1939 — 15 верасня 1980) — піяніст і лідар бэндаў, іграў пераважна пост-бібоп і кул.
Нарадзіўся і вырас у Нью-Джэрсі, юнаком навучаўся музычнай грамаце, а таксама ігры на флейце ў Паўднёва-Заходнім Універсітэце Луізіяны.
У 1950 годзе атрымаў ступень як піяніст і пачаў гастраляваць з бэндам Хербі Філдса, але неўзабаве перайшоў у склад аркестра «Fifth Army Band», які базаваўся каля Чыкага. Пасля трох гадоў вайсковай службы і ігры ў аркестры, Біл Эванс прыехаў у Нью-Ёрк, дзе пачаў іграць з квартэтам Тоні Скота, працягваючы далейшае навучанне ў «Mannes College». У каледжы Эванс сустрэў кампазітара Джорджа Расэла і пазнаёміўся з яго ладавымі тэорыямі джазу. У 1956 годзе ён ужо запісаў свой першы альбом як лідар бэнда.
Увесну 1958 года Эванс паехаў у васьмімесячны тур у складзе секстэта Майлса Дэйвіса, дзе адчуў вялікі ўплыў маладога лідара. Увосень 1958 года ён сышоў з групы, бо хацеў заснаваць уласную.
Уся слава, якую атрымаў сумесны з Майлсам дыск «Blue in Green», дасталася менавіта лідару, а не піяністу, хоць апошні ўнёс мноства ідэй у настрой, структуру і імправізацыю. Цяпер, праўда, гэтай пласцінцы прынята даваць падвойнае аўтарства, але ўжо няма сумневаў, што ў самым паспяховым па продажам альбоме ў гісторыі акустычнага джазу Эванс іграў свае лепшыя партыі.
Вяртанне на вялікую сцэну ў ролі лідара адбылося снежнем 1958 года з альбомам «Everybody Digs Bill Evans». Першая праца трыа была і самай выбітной, выдатны малады басіст Скот Лафаро і барабаншчык Пол Моўшэн у значнай ступені спрыялі поспеху рэлізу. З гэтым гуртом Эванс стаў зоркай. Майлс пачаў весці перамовы пра запіс разам з поўным складам трыа, але ў чэрвені 1961 года, праз дзесяць дзён пасля пачатку музычнай сесіі ў «Village Vanguard», Лафаро загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Эванс быў настолькі ўзрушаны паведамленнем пра смерць, што зусім замкнуўся ў сабе і сышоў з музыкі амаль на год.
Пасля гэтага цяжкага перыяду Эванс запрасіў у гурт басіста Чака Ізраэльса і пачаў запісы дуэтам з гітарыстам Джымам Холам, а таксама запрошаным свінгавым квінтэтам, акрамя таго ўзаемадзейнічаў з духавіком Фрэдзі Хабардам.
У 1962 годзе, пад уплывам прадзюсара Крыда Тэйлара, Эванс пачынае працу з калектывамі іншага фармату, такімі як «Gary McFarland’s big band». Ён аранжыруе Клаўсу Огерману, выступае са Стэнам Гецам і зноў аб’ядноўваецца з Джымам Холам. Самым характэрным эксперыментам быў альбом «Conversations With Myself», дзе партыі другога і трэцяга піяніна накладзены на першае.
Пад уплывам надыходзячага джаз-рока Эванс паспрабаваў сябе і з электра-піяніна разам з Гаральдам Родэсам, але неўзабаве стаміўся ад яго.
Сярод яго паслядоўнікаў можна назваць знакамітых Хербі Хэнкака, Кіта Джарэта, Чыка Карыя, Брэда Мелдаў. Пазычыўшы многае з імпрэсіянізму Клода Дэбюсі і Марыса Равеля, Эванс прыўнёс у джаз унутраную засяроджанасць, млявасць, лірычнасць і класічную еўрапейскую пачуццёвасць. Яго выступы натхнялі як маладых студэнтаў кансерваторый, так і класічных піяністаў, напрыклад Жана Іва Цібодэ.
Эванс насіў акуляры, быў баязлівы, ціха размаўляў і быў лёгка ранімы, ён зусім не падыходзіў для жорсткага і бязладнага музычнага бізнесу.
У спробе адмежавацца ад знешняга свету музыкант стаў ужываць наркотыкі: спачатку гераін, а пасля какаін, што безумоўна скараціла яго жыццё.
Аднак ва ўсіх сваіх інтэрв’ю Біл цалкам кантраляваў сябе, выдатна ведаючы, што яму трэба ад мастацтва. Калегі казалі, што ў яго заўсёды было добрае пачуццё гумару.
Хоць здароўе Эванса было моцна сапсаванае прыхільнасцю да какаіну, апошнія запісы ўсё ж дэманстравалі дзіўную жыццёвасць.
Нават «The Last Waltz», запісаны за тыдзень да смерці музыканта (абвастрылася крывацечная язва і бранхіт), зусім не сведчыць пра слабы фізічны стан яго страўніка.
Пасля смерці Эванса паток рэлізаў, раней не выдаваных матэрыялаў з камерцыйных і прыватных крыніц, яшчэ болей узмацніў цікавасць публікі да вялікага піяніста.