Скончыў універсітэт Дэлі. З 1978 працаваў у ААН, стаў пазней Дырэктарам па працы і эканамічнаму развіццю Афрыкі. З 1991 — генеральны сакратар КОМЕСА. Адной з прычын працы Мутарыка на міжнароднай арэне была яго апазіцыйнасць да рэжыму Хастынгса Камузу Банды, першага і пажыццёвага на той момант прэзідэнта Малаві.