Баі за Вазін | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011), Баі за горы Нафуса | |||
Дата | 21 красавіка — 29 ліпеня 2011 | ||
Месца | Вазін і прылеглы ўчастак лівійскі-туніскай мяжы | ||
Вынік | Вазін перайшоў да паўстанцаў ПНС | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Баі за Вазін — узброеныя сутыкненні падчас лівійскай грамадзянскай вайны за авалоданне горадам Вазін, размешчанага недалёка ад лівійска-туніскай мяжы[2][3].
У першыя дні вайны ў гарах Нафуса даволі хутка былі сфармаваны паўстанцкія атрады, якія змагаліся супраць урада Муамара Кадафі. Аднак рэвалюцыянеры панеслі сур’ёзныя паразы ад лаялістаў. Вазін яшчэ ў сакавіку быў узяты мяцежнікамі. Неўзабаве горад адбіла ўрадавая армія, адрэзаўшы адзін са шляхоў забеспячэння паўстанцкіх атрадаў з Туніса і Еўропы. Каб аднавіць пастаўкі ўзбраенняў і баепрыпасаў праз Вазін ад замежных саюзнікаў у горы Нафуса, паўстанцы пачалі рыхтаваць аперацыю па паўторнаму захопу горада[4].
21 красавіка атрады мяцежнікаў паспрабавалі штурмам узяць Вазін, але сустрэлі супраціў з боку ўрадавай арміі[5]. Аднак крыху пазней паўстанцы змаглі заціснуць лаялістаў паміж горадам і Тунісам, тым самым блакаваўшы цэлую роту. У выніку 105 вайскоўцаў лівійскай арміі збеглі ў Туніс, дзе яны здаліся туніскім уладам[6][7].
Тым часам у самім горадзе мяцежнікі арыштавалі 13 чалавек, якія сімпатызавалі ўраду Муамара Кадафі. Неўзабаве аднавіліся пастаўкі з Туніса ў паўстанцкія атрады Нафускіх гор[8].
24 красавіка сілы кадафістаў пачалі абстрэльваць пазіцыі паўстанцаў блізу Вазіна.
28 красавіка ўрадавыя сілы вярнулі пад свой кантроль Вазін, адкінуўшы паўстанцаў да мяжы, дзе баі працягваліся на ўскраінах туніскага пагранічнага горада Дэхіба[9]. Паведамлялася, што некалькі мяцежнікаў былі забіты, а яшчэ некалькі захоплены ў палон. На працягу дня мяцежнікі паспрабавалі контратакаваць. Баі працягваліся і ўначы, але рэвалюцыянерам не ўдалося дасягнуць значных вынікаў[9][10][11][12].
На наступную раніцу ў сутыкненнях на баку паўстанцаў прыняла ўдзел туніская армія. Туніскія вайскоўцы змаглі адкінуць назад войскі ўрада. Аднак аб’яднаным сілам ПНС і Туніса ўзяць Вазін не ўдалося[13]. Горад атрымалася ўзяць толькі праз некалькі дзён.
1 мая кадафісты абстралялі тэрыторыю Туніса[14].
7 мая адноўленыя баявыя дзеянні ў Вазіне прывялі да ўзмацнення абстрэлаў тэрыторыі Туніса. Улады Туніса былі вымушаны эвакуіраваць ўсё мясцовае насельніцтва ў прымежным горадзе Дэхіба. Прыкладна 100 снарадаў упалі на тэрыторыі Туніса, у выніку чаго адзін дом быў пашкоджаны, аднак ахвяраў не было. Туніскія ўлады заявілі, што сітуацыя «вельмі небяспечная» і што яны будуць рабіць усё, каб абараніць сваю краіну.
Праз дзевяць дзён, 16 мая, туніскія войскі прадухілілі спробу перасячэння мяжы 200 салдат урадавай арміі. На здзіўленне, усё прайшло мірна і без прымянення зброі.
9 ліпеня аднавіліся сутыкненні ў Вазіне.
29 ліпеня паўстанцы атакавалі лаялістаў у населеным пункце Айн-Газае, які знаходзіцца недалёка ад Вазіна. Больш узброеных сутыкненняў паблізу Вазіна і на лівійскім-туніскай мяжы не адбывалася[15].