ВЭФ | |
---|---|
Заснаваны | 1958 |
Краіна |
![]() |
Горад | Рыга |
Зала | Арэна Рыга |
Сайт | vefriga.com/lv/sakums |
|
|
![]() |
ВЭФ — латвійскі мужчынскі баскетбольны клуб з Рыгі, Латвія.
Заснаваны ў 1958 годзе пад заступніцтвам «ДЭЗ» — дзяржаўнага электратэхнічнага завода (у перакладзе з латышскага «VEF»). Каманда тройчы рабілася ўладальнікам бронзавых медалёў чэмпіянату СССР і з’яўлялася асноўным клубам Латвіі, але ў перабудоўчыя часы змушана была спыніць сваё існаванне.
Адраджэнне рыжанаў здарылася толькі ў 2007 годзе. З 2009 года па 2014 год латышы нязменна выступалі на міжнароднай арэне (пераважна ў Кубку ФІБА), двойчы паспрабаваўшы прабіцца ў Еўралігу праз кваліфікацыйны раўнд, але абодва разы няўдала.
Адным з самых паспяховых для рыжанаў стаў сезон-2016/17: ВЭФ выйшаў у плэй-оф Лігі ВТБ, фінішаваўшы на 7-м месцы рэгуляркі. Да гэтага рыжане даходзілі да вырашальнай стадыіі турніру толькі аднойчы (2013). Праўда, у чвэрцьфінале падначаленыя Яніса Гайліціса не змаглі выйграць хоць адну гульню у піцерскага «Зеніту»[1].