Вайна за незалежнасць Мексікі | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Праціўнікі | |||
|
|||
![]() |
Вайна за незалежнасць Мексікі — вызваленчая вайна супраць іспанскага панавання ў Мексіцы (1810—1821).
У 1810—15 гадах вайна набыла характар масавага сялянскага паўстання (кіраўнік Мігель Ідальга) — захопліваліся крэольскія латыфундыі, вярталіся землі індзейцам. Паўстанцы занялі некалькі буйных гарадоў і наблізіліся да Мехіка. Пасля паланення і расстрэлу іспанцамі М. Ідальга рух узначаліў яго паплечнік Х. М. Марэлас. У 1813 абвешчана незалежнасць, у 1814 прынята канстытуцыя рэспублікі. Аднак у 1815 іспанцы разграмілі паўстанцаў, пакаралі смерцю Марэласа і часова аднавілі ў Мексіцы каланіяльны рэжым.
У Мексіцы з 1820 года пасля задушэння сялянскага руху барацьбу вялі крэолы-сепаратысты на чале з Агусціна Ітурбідэ, які пасля выгнання іспанцаў у 1821 абвясціў сябе імператарам. Пасля яго звяржэння краіна абвешчана незалежнай федэратыўнай рэспублікай (1824).