Вайна Першай кааліцыі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Войны рэвалюцыйнай Францыі | |||
| |||
Дата | 1793–1797 | ||
Месца | Францыя, Цэнтральная Еўропа, Італія, Бельгія, Нідэрланды, Іспанія | ||
Вынік | Перамога Францыі, Дагавор Кампа-Форміа | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вайна Першай кааліцыі — агульная назва ваенных дзеянняў, якія праходзілі ў 1793—1797 гадах з мэтай абароны ад Францыі, якая абвясціла ў 1792 годзе вайну Аўстрыі і рэстаўрацыі ў Францыі манархіі.
Ваенныя дзеянні пачаліся з уварвання французскіх войскаў ва ўладанні германскіх дзяржаў на Рэйне, за чым рушыла ўслед уварванне войскаў кааліцыі ў межы Францыі. Неўзабаве ворагі былі адбіты і сама Францыя пачала актыўныя ваенныя дзеянні супраць кааліцыі — уварвалася ў Іспанію, Сардзінскае каралеўства і ў заходнія германскія дзяржавы. Неўзабаве, у 1793 годзе адбылася бітва пры Тулоне, дзе ўпершыню праявіў сябе малады і таленавіты палкаводзец Напалеон Банапарт. Пасля шэрагу перамог ворагі былі вымушаны прызнаць Французскую рэспубліку і ўсе яе заваяванні (за выключэннем англічан), але затым, пасля пагаршэння становішча Францыі, вайна аднавілася.