Вальтэр Герман Нернст | |
---|---|
ням.: Walther Nernst | |
Дата нараджэння | 25 чэрвеня 1864[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лістапада 1941[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Emma Lohmeyer[d] |
Род дзейнасці | хімік, фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізічная хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][6] (1887) і габілітаваны доктар (1889) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Friedrich Kohlrausch[d] |
Член у | |
Узнагароды |
Bunsen Medal[d] (1914) медаль Франкліна[d] (1928) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (2 чэрвеня 1932) Сіліманаўская лекцыя[d] (1906) |
Сайт | nernst.de (ням.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вальтэр Герман Нернст (ням.: Walther Hermann Nernst; 25 чэрвеня 1864, Брызен — 18 лістапада 1941, Обер-Цыбеле) — нямецкі фізік і фізікахімік, адзін са стваральнікаў фізічнай хіміі. Член Берлінскай АН (1905), Лонданскага каралеўскага таварыства (1932). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1920) «у прызнанне яго работ па тэрмадынаміцы».
Скончыў Вюрцбургскі ўніверсітэт у 1887 годзе. З 1891 года прафесар Гётынгенскага ўніверсітэта, у 1902—1933 прафесар і адначасова дырэктар Інстытута хіміі (1905-22), Інтсытута фізікі (1924-33) Берлінскага ўніверсітэта.
Навуковыя працы па фізіцы нізкіх тэмператур, тэрмадынаміцы, тэорыі раствораў, хімічнай кінетыцы, электрахіміі. Сфармуляваў трэці закон тэрмадынамікі (тэарэма Нернста), адкрыў адну з тэрмамагнітынчых з'яў (эфект Нернста-Этынгсгаўзена). Распрацаваў дыфузійную тэорыю гетэрагенных хімічных рэакцый на мяжы падзелу фаз (1904). Атрымаў ураўненне залежнасці электроднага патэнцыялу ад тэрмадынамічнай актыўнасці ўдзельнікаў электрахімічных рэакцыі.