Вамбатавыя

Вамбатавыя

Караткашэрсны вамбат
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vombatidae Burnett, 1830

Сінонімы
  • Phascolomyidae Goldfuss, 1820[1]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  552320
NCBI  9338
EOL  1695
FW  40179

Вамбатавыя (Vombatidae) — сямейства сумчатых млекакормячых.

Жыве калоніямі ў паўднёва-ўсходняй Аўстраліі, на астравах Тасманія і Фліндэрс у лясах і саваннах.

Даўжыня цела 67-105 см, маса да 40 кг. Галава вялікая, круглаватая. Нос чорны, безвалосы, вушы кароткія, круглыя. Тулава валікападобнае, нізкае, з кароткай шыяй. Валасяное покрыва густое, нізкае, грубое жоўта-шэрае або пясчанае да чарнаватага. Канечнасці з вялікімі кіпцюрамі. Зубы растуць увесь час, разцы вялікія. Рые норы даўжыні да 30 м. Нараджае 1 дзіцяня. Раслінаедны. Колькасць скарачваецца.

Зноскі

  1. Family Vombatidae (англ.). Mammal Species of the World. Bucknell Univesity. (Праверана 17 чэрвеня 2010).