Вардзіа

Манастыр
Вардзіа
груз. ვარძია
41°22′22″ пн. ш. 43°15′27″ у. д.HGЯO
Краіна  Грузія
Месцазнаходжанне
Канфесія Праваслаўе
Епархія Грузінская праваслаўная царква
Тып мужскі
Заснавальнік Тамара Вялікая
Дата заснавання XII-XIII стагоддзі
Статус дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ва́рдзіа (груз. ვარძია) — пячорны манастырскі комплекс XIIXIII стагоддзяў на поўдні Грузіі, у Джавахетыі. Выдатны помнік сярэднявечнага грузінскага дойлідства. Размешчаны ў Аспіндзскім раёне  (руск.) крае Самцхэ-Джавахеці, у даліне ракі Кура (Мтквары), прыкладна ў 100 км на поўдзень ад горада Баржомі, паблізу ад аднайменнага сяла  (руск.).

На працягу 900 м уздоўж левага берага Куры ў стромай туфавай сцяне горы Эрушэці (Мядзведжая) высечана да 600 памяшканняў: цэркваў, капліц, жылых келляў, кладоўкаў, лазняў, трапезных, казнасховішчаў, бібліятэк. Памяшканні комплексу сыходзяць на 50 метраў углыб скалы і падымаюцца на вышыню ў восем паверхаў. Захаваліся патаемныя хады, якія злучалі памяшкання, рэшткі вадаправода і арашальнай сістэмы.

У цэнтры манастыра размешчаны галоўны храм у гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. Храм зальнага тыпу перакрыты корабавым скляпеннем (на падпружных арках) і упрыгожаны пілястрамі, на сценах — унікальныя фрэсачныя роспісы (у тым ліку выявы цара Георгія III  (руск.) і царыцы Тамары, 1180-я гг., майстар Георгій). Вялікую гісторыка-мастацкую каштоўнасць маюць фрэскі Успення Божай Маці, Узнясення Гасподняга і Перамянення Госпада нашага Ісуса Хрыста.

Фрэска, якая паказвае царыцу Тамару

Ансамбль манастыра быў створаны ў асноўным у 11561205 гг., падчас праўлення Георгія III і яго дачкі, царыцы Тамары. Размешчаны на паўднёва-заходняй мяжы Грузіі, манастыр-крэпасць перакрываў цясніну ракі Куры ад уварвання іранцаў і туркаў з поўдня. У той час усе памяшканні манастыра былі схаваныя скалой, з паверхней іх злучалі тры падземных хады, праз якія буйныя атрады воінаў маглі з’явіцца знянацку для ворага. У 11931195, падчас вайны з Сельджукамі, царыца Тамара знаходзілася са сваім дваром у Вардзіа.

Народная этымалогія тлумачыць паходжанне назвы «Вардзіа» наступнай легендай. Аднойчы, калі царыца Тамара была яшчэ маленькай дзяўчынкай, яна гуляла са сваім дзядзькам у пячорах тады яшчэ недабудаванага манастыра. У нейкі момант мужчына страціў дзіця з-пад увагі ў лабірынтах пячор, і тады малалетняя Тамара крыкнула: «Я тут, дзядзька!» (груз. «აქ ვარ, ძია», «Ак вар, дзіа!»). Цар Георгій III загадаў зрабіць усклік сваёй дачкі назвай манастыра.

У 1283 у Самцхэ адбыўся буйны землятрус, у выніку якога ад скалы аддзяліўся і ўпаў у Куру пласт пароды таўшчынёй да 15 метраў. Да двух трацін комплексу было разбурана або моцна пашкоджана, многія памяшканні агаліліся. Такім чынам, Вардзіа страціў абарончае значэнне. У канцы XIII — пачатку XIV стагоддзяў, у праўленне самцхійскага князя Бекі Джакелі, манастыр аднаўляўся і дабудоўваўся; у прыватнасці, звонку была пабудавана званіца.

У 1551 манастыр быў захоплены і часткова разбураны войскамі персідскага шаха Тахмаспа  (руск.), а ў канцы XVI стагоддзя захоплены туркамі. Турэцкія воіны жыўцом спалілі хворых і знясіленых манахаў прама ў памяшканні галоўнага храма манастыра. Гэты акт жорсткасці і варварства спрыяў, аднак, захаванню унікальных фрэсак храма — яны былі закансерваваны пад тоўстым слоем сажы. Пасля пласт сажы рос дзякуючы вогнішчам турэцкіх пастухоў, якія хаваліся зімой у пячорах манастыра.

У 1828 Джавахеція была вызвалена ад турак рускімі войскамі. Праз некаторы час праваслаўнымі грэкамі ў Вардзіа было адноўлена манастырская жыццё.

У савецкую эпоху манаства ў Грузіі было скасавана; у 1938 комплекс Вардзіа быў абвешчаны музеем-запаведнікам. У 1980-я Патрыярх-Каталікос Грузіі Ілля II пачаў барацьбу за адраджэнне манаскага жыцця ў Вардзіа. У канцы 80-х ён адслужыў у манастыры першую Боскую Літургію. Цяпер Вардзіа з’яўляецца дзеючым манастыром, хоць брація не такая шматлікая, як у ранейшыя стагоддзі.

У верасні 2004 Міністэрствам культуры, аховы помнікаў і спорту Грузіі быў праведзены комплекс работ па рэабілітацыі манастырскага комплексу: аднаўленне адводзячых сістэм, ачыстка верхняй скалы комплексу, запаўненне небяспечных расколін і спыненне працэсу іх пашырэння, аднаўленне падпорак, якія ўтрымліваюць камяні.

Цяпер пячорны манастыр Вардзіа з’яўляецца адной з галоўных турыстычных славутасцяў паўднёвай Грузіі. У 2005 было пастаўлена пытанне аб уключэнні комплексу ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У ваколіцах Вардзіі ёсць яшчэ шмат іншых пячорных гарадоў, бо гэта месца лічылася святым спрадвеку. Акрамя пячорных гарадоў, на ўзвышшах, можна знайсці мноства мегалітычных збудаванняў, напрыклад побач з паселішчам Суло ёсць адразу тры мегалітычныя пабудовы, а вышэй у гарах, старажытныя мегалітычныя крэпасці Абулі і Шаоры. Ёсць яшчэ Мгеліс-Цыхе (Ваўчыная крэпасць), але яна знаходзіцца на турэцкім баку. З пячорных гарадоў, асабліва цікавы Ваніс Квабебі (Ванскія пячоры), які, па непацверджаных, але цалкам верагодных дадзеных, звязваў з Вардзіей 3-х кіламетровы падземны праход. Верагодна, ён абрынуўся ў выніку землятрусу.