Ватрослаў Лісінскі | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 8 ліпеня 1819[1][2][…] ці 3 жніўня 1819[3] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 31 мая 1854[3][4][…] (34 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, акадэмічны музыкант |
Жанры | опера |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ватрослаў Лісі́нскі (харв.: Vatroslav Lisinski, сапраўднае імя Ігнац Фукс (ням.: Ignaz Fuchs); 8 ліпеня 1819, г. Заграб — 31 мая 1854, г. Заграб) — харвацкі кампазітар; буйнейшы прадстаўнік харвацкай музыкі, звязаны з рухам «ілірызму» — уздыму грамадска-палітычнага і культурнага жыцця Харватыі ў 1830—1840-я гг.). Музыцы вучыўся ў 1847—1850 гадах у Заграбе і Празе.
У творчасці апіраўся на нацыянальную народна-песенную аснову. Аўтар першай нацыянальнай рамантычнай оперы «Любоў і злосць» (паст. 1846). Сярод іншых твораў: опера «Порын» (1851, паст. 1897), 7 уверцюр, у т.л. «Югаславенская» (1848) і «Белона» (1849), п'есы для аркестра, для фартэпіяна, вакальныя творы, у т.л. хары a cappella, песні, апрацоўкі народных мелодый.
Імем Лісінскага названа Канцэртная зала імя Ватрослава Лісінскага ў Заграбе.