У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ляшчынскі.
Вацлаў Ляшчынскі (польск.: Wacław Leszczyński; 15 жніўня 1605 — 1 красавіка 1666) — польскі рэлігійны дзеяч.
Паходзіў са шляхецкага роду Ляшчынскіх герба «Вянява». Нарадзіўся ў сям’і Андрэя[2] і Соф’і з Апалінскіх.
Каралеўскі сакратар з 1630 года, канонік кракаўскі і схаластык ланчыцкі з 1633 года, пробашч ланчыцкі з 1640 года, рэферэндар каронны і пробашч плоцкі з 1643 года, біскуп вармінскі з 1644 года, архібіскуп гнезненскі з 1658 года.
Зноскі
Вацлаў Ляшчынскі (прымас Польшчы) — продкі |
---|
|