Ваёмінгскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Wyoming | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Wyoming |
Дэвіз | Роўнасць |
Заснаваны | 1886 |
Тып | дзяржаўны даследчы ўніверсітэт |
Студэнты | 11 829[1] і 9 817[2] |
Размяшчэнне | Ларамі, Ваёмінг, ЗША |
Сайт | uwyo.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ваёмінгскі ўніверсітэт (англ.: University of Wyoming) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Ларамі ў штаце Ваёмінг, ЗША. Адзіная ўстанова адукацыі з універсітэцкім статусам у штаце.
Універсітэт быў заснаваны ў сакавіку 1886 года, за чатыры гады да таго, як тэрыторыя Ваёмінга была прызнана 44-м штатам ЗША, і адкрыўся ў верасні 1887 года. Універсітэт незвычайны тым, што яго размяшчэнне ў штаце запісана ў канстытуцыі штата. Універсітэт прапануе больш за 120 праграм бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю.