Велімір Жываінавіч | |
---|---|
Велимир Живојиновић | |
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1933[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 мая 2016[3][4][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаакцёр, палітык, тэатральны акцёр, акцёр |
Кар’ера | 1955 — 2016 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0957372 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ве́лімір Ба́та Жываі́навіч (сербск.: Велимир Бата Живојиновић; 5 чэрвеня 1933, Карачыца , Каралеўства Югаславія — 22 мая 2016) — сербскі акцёр[5].
За сваю кінакар’еру зняўся ў каля 300 фільмах і тэлесерыялах, з якіх больш за 35 — у фільмах пра партызанаў. Першае з’яўленне на вялікім экране — у фільме «Песма са Кумбаре» (1955).
Свой талент адкрыў у 15 гадоў, калі працаваў рабочым сцэны і часам як статыст у Акадэмічным тэатры ў Бялградзе. Скончыў акцёрскую школу ў горадзе Нові Сад і Бялградскую акадэмію тэатра, кіно і музыкі. Шмат гадоў іграў на сцэне Бялградскага драматычнага тэатра, выканаўшы больш за 300 роляў. У кіно дэбютаваў у 1955 годзе ў фільме «Песма са Кумбаре». Стаў вядомы пад імем Бата Жываінавіч.
Поспех да Жываінавіча прыйшоў у «партызанскіх» ваенных фільмах, прысвечаных барцам супраць фашызму ў гады Другой сусветнай вайны. Ён стаў знаходкай для кіно ў вобразах партызан, герояў, абаронцаў Радзімы. Дзякуючы гэтым ролям Жываінавіч мае неафіцыйны тытул «Галоўны партызан Югаславіі». Найбольш прадукцыйны і паспяховы перыяд творчасці Жываінавіча прыпаў на 1960-80-я гады. Зняўся ў некалькіх фільмах на нямецкай мове. На працягу 1980-х гг. сыграў у вялікай колькасці камедый.
З’яўляецца заснавальнікам і старшынёй Саюза кінаакцёраў Сербіі. Жываінавіч надзвычай папулярны ў Кітаі дзякуючы ролі ў фільме «Вальтэр абараняе Сараева» (1972), у гэтым вобразе выступіў ён на Expo 2010.
З 1991 года актыўны член Сацыялістычнай партыі Сербіі, ад якой некалькі разоў станавіўся дэпутатам, а таксама выступаў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2002 года.
17 кастрычніка 2006 года Жываінавіча падвяло сэрца і ён тры гады вымушаны быў лячыцца на Кубе. У 2012 годзе яго здарыўся інсульт. Памёр 22 мая 2016 года ў Бялградзе ад гангрэны[6].
Пахаваны на Новых могілках Бялграда на Алеі ганаровых грамадзян[7].
Абраныя тэлесерыялы: