Венерын чаравічак

Венерын чаравічак

Чаравічак плямісты (Cypripedium guttatum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cypripedium


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  43533
NCBI  38190
IPNI  29189-1

Венерын чаравічак (Cypripedium) — род раслін, якія растуць у Еўразіі, Паўночнай Амерыцы, Алжыры. Род змяшчае больш за 50 відаў, якія растуць пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я, аднак на поўначы дасягаючы тундры, а на поўдні — Цэнтральнай Амерыкі[1].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Гэта шматгадовыя травы з кароткімі або доўгімі карэнішчамі і мноствам патоўшчаных кудзелістых каранёў. Сцябло прамое, падоўжанае або кароткае. Суквецці канчатковыя, адзінкавыя. Кветкі адзінкавыя або па 2 ў няшчыльным гронкападобным коласе. Кветкі звычайна вялікія і эфектныя; маюць прыгожа разадзьмутыя вусны. Плады — каробачкі — ад эліпсоідных да даўгавата-эліпсоідных[2][3].

Спіс відаў па даных Каралеўскіх батанічных садоў у К’ю[4]:

Расліны гэтага роду выкарыстоўваліся ў медыцыне. З-за прывабных кветак гэтыя расліны лічацца дэкаратыўнымі.

Зноскі

  1. POWO
  2. FNA
  3. FoC
  4. World Checklist of Selected Plant Families: Royal Botanic Gardens, Kew. Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2012. Праверана 2 лістапада 2009.