Войцех Ежы Хас | |
---|---|
польск.: Wojciech Jerzy Has | |
Дата нараджэння | 1 красавіка 1925[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 кастрычніка 2000[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Jadwiga Has[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, настаўнік |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0367860 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Войцех Ежы Хас (польск.: Wojciech Jerzy Has; 1 красавіка 1925, Кракаў — 3 кастрычніка 2000, Лодзь) — польскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар.
Перарваную пачаткам вайны вучобу працягнуў у ваенныя гады, спачатку ў Кракаве ў навучальнай установе па камерцыі, а пасля — у мастацкай школе (Szkołа Przemysłu Artystycznego) на аддзяленні графікі. Пасля школы Войцех Хас уладкаваўся працаваць у шахту. У 1943 годзе нядоўга адпрацаваў у кніжным выдавецтве. У 1945 годзе паступіў у акадэмію прыгожых навук у Кракаве і вучыўся там да 1947 года. У той самы час Войцех Хас наведваў лекцыі па кінавытворчасці, якія скончыў у 1946 годзе і пачаў працу на студыі дакументальных фільмаў. У 1951—1956 працаваў на кінастудыі «Асвета» ў Лодзі, здымаючы дакументальныя фільмы. З 1955 працаваў разам з групай кінарэжысёраў «Русалка» («Syrena»), далей у «Ілюзіёне» («Iluzjon») і з 1958 з гуртом «Камера». У 1981-87 гг. быў кіраўніком мастацкага калектыву «Ронда». У 1987-89 гг. член камітэта кінематаграфіі. З’яўляўся навуковым работнікам дзяржаўнай вышэйшай школы кінематаграфіі, тэлебачання і тэатра ім. Л. Шылера ў Лодзі — PWSFTviT («Państwowa Wyższa Szkoła Filmowa, Telewizyjna i Teatralna im. Leona Schillera w Łodzi»). У 1989-90 гг. — дэкан факультэта школы. У 1990—1996 гг. — рэктар. Пры PWSFTviT існавала мастацкая студыя «Indeks», якую Войцех Хас патраніраваў і з’яўляўся яе дырэктарам. Пахаваны на «Алеі заслужаных» на камунальных могілках Долы ў Лодзі.