Нарадзілася |
27 верасня 1987 (37 гадоў) |
---|---|
Грамадзянства | Беларусь, Расія |
Рэзідэнцыя | |
Рост | 180 см |
Вага | 61 кг |
Прафесійная кар’ера | 2002–... |
Вядучая рука | правая (двухручны бэкхэнд) |
Трэнер(ы) | Аляксей Пучкоў |
Прызавыя грошы | $773 325 |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 374–320[1] |
Тытулы | 7 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 32 (11 чэрвеня 2007) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 2-і раўнд (2007-08) |
Францыя | 2-і раўнд (2007) |
Уімблдан | 2-і раўнд (2013) |
ЗША | 3-і раўнд (2012) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 28–53 |
Найвышэйшы рэйтынг | 247 (13 жніўня 2012) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 1-ы раўнд (2007-08) |
Францыя | 1-ы раўнд (2007) |
Уімблдан | 1-ы раўнд (2007) |
ЗША | 1-ы раўнд (2007) |
olgapuchkova.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вольга Аляксееўна Пучкова (27 верасня 1987, Мінск, БССР) — расійская тэнісістка. Будучы юніёркай, выступала за Беларусь і часам лічылася беларускай як прафесіянал.
Нарадзілася 27 верасня 1987 года ў Мінску[2]. Дзяцінства правяла ў Мінску, дзе з 8 год пачала займацца тэнісам. Да тэніса займалася фігурным катаннем і баскетболам. У 1990-я гады сям’я Пучковых пераехала з Беларусі ў ЗША. У прафесійным тэнісе Вольга з лютага 2002 года, на пачатковым этапе спартыўнай кар’еры выступала за Беларусь.
Пучкова здзейсніла прарыў у лік 50 найлепшых тэнісістак свету ў канцы 2006 года, калі двойчы дайшла да фіналаў (Калькута (III), Квебек (III)), адзін раз да паўфіналу (Ташкент (IV)) і двойчы да чвэрцьфіналу (Балі (III), Гуанчжоў (III)). Падчас гэтых турніраў Вольга выбіла з барацьбы значна больш знакамітых саперніц — Ану Іванавіч, Алену Янкавіч, Саню Мірза. Злым геніем Вольгі стала ў той час францужанка Марыён Барталі, якая двойчы выбівала яе з барацьбы.
У 2011 годзе выйграла ў Мінску міжнародны прафесійны жаночы турнір з прызавым фондам 25 000 долараў[3].