Восіп Цадкін | |
---|---|
руск.: Осип Цадкин | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Иосель Аронович Цадкин |
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1888[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лістапада 1967[1][2][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Valentine Prax[d][7] |
Род дзейнасці | скульптар, мастак, мастак-гравёр, выкладчык універсітэта, ілюстратар, настаўнік |
Месца працы | |
Жанр | абстракцыянізм |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | кубізм |
Уплыў | Юдаль Пэн |
Уплыў на | Joël Baudouin[d], Krishna Reddy[d], Robert Jacot-Guillarmod[d][8], Elsa Danson Wåghals[d], Claude de Soria[d][9], Gertrude Schoen[d][10] і Поль Лакруа[d] |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Восіп Цадкін (фр.: Ossip Zadkine, уласна Іосель Аронавіч Цадкін; 14 ліпеня 1890, Віцебск — 25 лістапада 1967, Нёі-сюр-Сен, Францыя) — французскі скульптар, паходзіў з сям'і яўрэя і шатландкі.
Цадкін нарадзіўся 14 ліпеня 1890 у Віцебску. Бацька, Яфім Цадкін, хрысціўся, быў прафесарам класічных моў у Смаленскай семінарыі, маці — Сафі Лестэр — паходзіла з сям'і шатландскіх караблебудаўнікоў. Вучыўся ў Віцебскай школе. У 1905 быў адпраўлены да сваякоў на поўнач Англіі, браў урокі скульптуры ў мясцовай мастацкай школе. У 1905—1909 жыў у Лондане, пастаянна наведваў Брытанскі музей, вучыўся ў Політэхнічнай школе. З 1910 пасяліўся ў Парыжы, на Манпарнас, працаваў у «Вуллі» («Ла руш»). У 1911 яго працы былі выстаўлены ў восеньскім Салоне і Салоне незалежных. Зблізіўся з Апалінэрам, Бранкузі, Пікаса, Бурдэлем, Мацісам, Дэланэ, Мадыльяні (які пакінуў графічны партрэт Цадкіна, 1913—1914). У 1914—1915 выстаўляўся ў Берліне, Амстэрдаме, Лондане. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, быў атручаны газамі, дэмабілізаваны ў 1917, перажыў зацяжны душэўны крызіс.
У 1921 выйшла першая манаграфія пра Цадкіна ўплывовага мастацкага крытыка Марыса Рэйналя. Яго выстаўкі прайшлі ў Токіа, Грэноблі, рэтраспектыва яго работ была прадстаўлена ў 1926 у Парыжы.
У 1939—1945 жыў у ЗША.
6 чэрвеня 2019 каля галоўнага офіса Белгазпрамбанка ўсталявалі скульптуру «Носьбіт дароў» (іншыя назвы: «Пасланец», «Навігатар»)[11].
Некаторыя скульптуры Цадкіна захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[12].
У доме на парыжскай вуліцы д'Асас (VI акруга), дзе Цадкін пасяліўся ў 1928, пасля яго смерці адкрыты музей. Імем скульптара названая вуліца ў XIII акрузе Парыжа.
Восіп Цадкін на Вікісховішчы |