Ву Ван Маў | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне |
25 ліпеня 1914 |
Смерць |
20 жніўня 1998 (84 гады) |
Веравызнанне | будызм |
Адукацыя | |
![]() |
Ву Ван Маў (в’етн.: Vũ Văn Mẫu; 25 ліпеня 1914 — 20 жніўня 1998) — паўднёвав’етнамскі дзяржаўны, палітычны і навуковы дзеяч. У апошнія дні існавання Паўднёвага В’етнама знаходзіўся на пасадзе прэм’ер-міністра.
Нарадзіўся ў вёсцы Куат Донг, абшчыны Тхыонг Цін, правінцыі Ха Донг (цяпер раён Куат Донг у Ханоі) у сям’і буржуа. Бацькі неўзабаве пасля яго нараджэння пакінулі родную вёску і пасялілася ў Ханоі, адкрыўшы магазін вышыўкі пад брэндам Phuc Thai. Хлопчыка аддалі ў школу Чуванан. Дзіця добра вучылася і падавала поспехі, за кошт чаго ў 1934 годзе было прынята ў школу Альберта Саро ў матэматычны клас.
Пазней Ву Ван Маў скончыў два юрыдычных універсітэта — Парыжскі і Індакітайскі. У гэты час ён вырашае стаць навукоўцам. У 1948-м Ву абараняе доктарскую дысертацыю. Пазней выкладаў на юрыдычным факультэце Сайгонскага ўніверсітэта, быў першым дэканам юрыдычнага факультэта ў посткаланіяльны перыяд.
У 1955 годзе прэзідэнт Паўднёвага В’етнама Нго Дзінь З’ем запрашае Ву на пасаду міністра замежных спраў. На гэтай пасадзе ён знаходзіўся да 1963 года, калі ў знак пратэсту супраць нападаў на будыйскія храмы з боку дзейнага ўрада падаў у адстаўку.
У 1967-м заняў пасаду кіраўніка Вярхоўнага Суда, а ў 72-м — балатаваўся ў сенат краіны і быў абраны дэпутатам.
28 красавіка 1975 года, на фоне цяжкага ваенна-палітычнага становішча для Паўднёвага В’етнама, прызначаны прэм’ер-міністрам. Аднак на гэтай пасадзе Ву знаходзіўся ўсяго два дні. Ужо 30 красавіка, калі ВНА і В’етконг ажыццявілі захоп Сайгона, паўднёвав’етнамскі ўрад перастаў функцыянаваць. У камуністаў не было залішніх прэтэнзій да Ву, так як ён не з’яўляўся іх заўзятым праціўнікам, таму неўзабаве яны дазволілі палітыку бесперашкодна з’ехаць з краіны.
Ву пасяліўся ў Парыжы, дзе і памёр 20 жніўня 1998 ва ўзросце 84 гадоў.
Ву з’яўляецца аўтарам розных работ па праве, у тым ліку:
Яго працы цытавалі Рэнэ Давід і Джон Браерлі ў знакамітай кнізе па параўнальнаму праву «Асноўныя прававыя сістэмы у сучасным свеце».
Ву Ван Маў — другое дзіця ў сям’і. Ён меў старэйшую сястру, 2 малодшых братоў і 2 сёстраў. Вядома, што іх бацька рана памёр, і маці ў адзіночку вырасціла шасцярых дзяцей.
Ву Нху Хан, адзін з яго братоў, жыў у Ханоі, быў доктарам матэматычных і фізічных навук.
Хаанг Тхі Нгует Мі, жонка Ву, была дачкой Ку Сен Хо Хаанг Гіа Луана і пляменніцай генерал-губернатара правінцыі Хадонг Хаанг Чонг Фу. Іх сямейства належала да в’етнамскай арыстакратыі. У шлюбе нарадзілася 5 дзяцей.