Выжылы![]() | |
---|---|
The Revenant | |
![]() | |
Жанр | вестэрн, трылер |
Рэжысёр | Алехандра Г. Іньярыту |
Прадзюсар |
Стыў Голін Кейт Рэдман Дэвід Кантэр Алехандра Г. Іньярыту Арнан Мілчэн Джэймс Скотчдапале |
Сцэнарыст |
Майкл Панке (раман) Алехандра Г. Іньярыту Марк Л. Сміт |
У галоўных ролях |
Леанарда Дзі Капрыа Том Хардзі Уіл Поўлтэр Донал Глісан |
Аператар | Эмануэль Любецкі |
Кампазітар |
Руіты Сакамота Alva Noto Брайс Дэснер |
Кінакампанія |
Regency Enterprises Anonymous Content RatPac Entertainment 20th Century Fox (пракат) |
Працягласць | 156 мін |
Бюджэт | 135 млн $ |
Зборы | 281 228 265 $ |
Краіна |
![]() |
Мова | англійская |
Год | 2015 |
IMDb | ID 1663202 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
![]() |
«Вы́жылы» (англ.: The Revenant) — амерыканскі вестэрн-трылер 2015 года рэжысёра Алехандра Г. Іньярыту. Адаптаваны сцэнарый па аднайменным рамане Майкла Панку 2013 года быў напісаны Іньярыту і Маркам Л. Смітам і часткова заснаваны на жыцці маўнтынмена Х'ю Гласа. Галоўныя ролі выканалі Леанарда Дзі Капрыа, Том Хардзі, Уіл Поўлтэр і Донал Глісан. Прадстаўлены ў дванаццаці намінацыях на прэмію «Оскар».
Першая траціна XIX стагоддзя, паўночны захад Амерыкі. На трапера Х'ю Гласа (Леанарда Дзі Капрыа) нападае мядзведзіца. Група падзяляецца на дзве часткі, з цяжка параненым Гласам застаюцца яго сын-мяшанец Хоўк і два паляўнічыя — Джон Фіцджэральд і Джым Брыджэр. Яны павінны дачакацца смерці Гласа і пахаваць яго, але замест гэтага Фіцджэральд забівае Хоўка і пераконвае Брыджэра кінуць Глас, які памірае. Насуперак лёсу Гласу ўдаецца выжыць, і ён адпраўляецца ў небяспечны і поўны нягод шлях, каб адпомсціць за здраду.
Акцёр | Роля |
---|---|
Леанарда Дзі Капрыа | Х'ю Глас |
Том Хардзі | Джон Фіцджэральд |
Уіл Поўлтэр | Джым Брыджэр |
Донал Глісан | Эндру Генры |
Форэст Гудлак | Хоўк, сын Гласа |
Пол Андэрсан | Андэрсан |
Брэндан Флетчэр | Фраймен |
Крыстафер Ёнер | Мэрфі |
Брэд Картэр | Джоні |
Лукас Хаас | Джонс |
Грэйс Даў | жонка Гласа |
Па жаданні Іньярыту фільм быў зняты ў храналагічнай паслядоўнасці на прыродзе пры натуральным асвятленні і без выкарыстання зялёных экранаў. Здымкі прайшлі ў Брытанскай Калумбіі і Альберце (Канада), а таксама на поўдні Аргенціны[1]. У фільме пераважае блакітны колер заснежаных бяскрайніх лясоў. Падзеі адбываюцца на фоне прыроднага багацця заходняй Амерыкі і смяротных сутычак з індзейцамі. У фільме зняліся некалькі маладых зорак індзейскага паходжання і шмат масоўкі[1].
Музыка да фільма была напісана японскім кампазітарам Руіты Сакамота ў супрацоўніцтве з Брайсам Дэснерам і гуртам The National, а таксама электронным музыкантам Alva Noto[2]. Музычнае суправаджэнне карціны было выканана берлінскім аркестрам пад кіраўніцтвам дырыжора Андрэ дэ Рыдэра[3][4]. Саўндтрэк выйшаў 25 снежня 2015 года для лічбавай спампоўкі, а 8 студзеня 2016 года — на кампакт-дыску[3].
Фільм выйшаў у абмежаваны пракат у ЗША і Канадзе 25 снежня 2015 года[5], сабраўшы за выхадныя 474 560 долараў[6] і стаўшы другім па велічыні касавых збораў у абмежаваным пракаце за 2015 год пасля карціны «Стыў Джобс»[7]. За некалькі дзён да гэтага, 21 снежня, прамакопіі фільма «Выжылы», а таксама шэрагу карцін, якія ўдзельнічаюць у «оскараўскай» кампаніі, былі выкладзены пірацкай групоўкай «Hive-CM8» на сайты торэнт-трэкераў у Інтэрнэт[8], дзе толькі за першыя суткі было зафіксавана звыш 739 580 спамповак[9].
7 студзеня 2016 года карціна выйшла ў Расіі пад назвай «Выжылы»[10], пабіўшы рэкорд касавых збораў у навагоднім пракаце і сабраўшы за адзін дзень звыш 160 мільёнаў рублёў[11][12]. 8 студзеня 2016 года фільм выйшаў у шырокі пракат у ЗША[5], зарабіўшы за два папярэднія тыдні каля 1,6 мільёнаў долараў[13][14]. У гэты дзень фільм сабраў касу ў памеры 14,4 мільёнаў долараў, заняўшы спачатку другое месца ў нацыянальным пракаце, а затым апярэдзіўшы і новыя «Зорныя войны»[13][15]. За выхадныя фільм сабраў 38 мільёнаў, на 70 % перавысіўшы першапачатковыя прагнозы па зборах і заняўшы другое месца ў пракаце пасля «Зорных войнаў» з 41,6 мільёнамі[13]. На некалькіх пракатных рынках за межамі Паўночнай Амерыкі зборы фільма склалі 20,2 мільёнаў долараў (Расія — 7,6 млн, Германія — 4,3 млн, Аўстралія — 2,9 млн, Аўстрыя — 941 тысяч, Швейцарыя — 837 тысяч, Тайвань — 686 тысяч), у выніку чаго ён заняў першае месца сярод нядаўна выпушчаных карцін[16]. Станам на 2 лютага, агульныя касавыя зборы фільма склалі 281,2 мільёна[17]. 15 студзеня фільм выйшаў у пракат у Вялікабрытаніі[18].
23 лістапада адбыўся першы паказ фільма ў тысячамясцовай зале тэатра Сэмюэла Голдвіна перад членамі камітэта па намінацыях Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук, адказнай за ўручэнне прэміі «Оскар»[19][20]. Падчас паказу з залы раздаваліся незадаволеныя стогны і воклічы, а некаторыя крытыкі пакінулі тэатр, палічыўшы карціну празмерна крывавай і жорсткай з-за сцэн, у якіх страла прабівае чалавеку галаву, герой Дзі Капрыа ўспорвае пуза сваёй мёртвай цяжарнай кабылы і выцягвае з яе кішкі і зародка, каб схавацца ўнутры і сагрэцца, а таксама калі мядзведзіца з медзведзянятамі нападае на яго, раздзірае яму спіну, вырываючы кавалкі мяса, кідае вобземлю і садзіцца на яго[21][22][23]. Некаторыя крытыкі расцанілі гэтыя кадры як згвалтаванне героя Дзі Капрыа мядзведзем, але ў кампаніі 20th Century Fox абверглі гэтыя здагадкі, заявіўшы, што гэты мядзведзь з'яўляецца самкай, якая атакавала Х'ю Гласа, каб абараніць сваё нашчадства[24][25][26][27]. Пазней Іньярыту адзначыў, што, калі ён даведаўся пра гэтыя спрэчкі, першае, што прыйшло яму ў галаву, было: «Мой Божа, гэта ж цудоўная ідэя — чаму я не зняў гэта» згвалтаванне, якое «стала б адной з самых запамінальных сцэн. Я думаю, што яна стала б яркай. Чаму я не падумаў пра гэта?»[28] 1 снежня Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША праігнараваў фільм пры выбары намінантаў на прэмію за 2015 год[29][30][31]. У той жа час, паводле ацэнак крытыкаў, Дзі Капрыа, які чатыры разы намінаваўся на «Оскар», але ні разу яго не атрымаў, можа атрымаць чарговую намінацыю на абвяшчэнні спісу 14 студзеня 2016 года[20][32][33]. 10 студзеня на цырымоніі ўручэння прэміі «Залаты глобус», якая з'яўляецца пралогам да «Оскара», «Выжылы» атрымаў узнагароду «за найлепшы драматычны фільм», Іньярыту — «за найлепшую рэжысёрскую працу», а Дзі Капрыа — «за найлепшую мужчынскую ролю ў драматычным фільме»[34][35]. Нарэшце, 14 студзеня фільм атрымаў рэкордныя дванаццаць намінацый на прэмію «Оскар» у катэгорыях «найлепшы фільм», «найлепшая рэжысёрская праца», «найлепшы акцёр» (для Дзі Капрыа гэта намінацыя стала пятой у кар'еры), «найлепшы акцёр другога плана», «найлепшы мантаж», «найлепшая аператарская праца», «найлепшая праца мастака», «найлепшы дызайн касцюмаў», «найлепшы гук», «найлепшы гукавы мантаж», «найлепшыя візуальныя эфекты», «найлепшыя грым і прычоскі»[36][37][38][39].