Вялікавухая лісіца |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Род: | Вялікавухія лісіцы (Otocyon) |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Otocyon megalotis Desmarest, 1822
|
Падвіды |
---|
- Otocyon megalotis canescens
- Otocyon megalotis megalotis
|
Арэал |
---|
|
|
Вялікавухая або вушастая лісіца (Otocyon megalotis) — драпежны сысун сямейства сабачых, адзіны від роду. Навуковая назва гэтай жывёлы перакладаецца з грэчаскай як «вушасты сабака вялікавухі».
Вушастая лісіца падобная да звычайнай лісы, але драбнейшая і з непрапарцыйна вялікімі вушамі. Даўжыня яе цела 46-66 см, вышыня ў карку да 40 см. Даўжыня хваста 24-34, вага 3-5,3 кг. Пыса кароткая, вострая. Вушы, як і ў многіх пустынных жывёл, вельмі вялікія — да 13 см у вышыню, шырокія ў корня, востраканцовыя. Пярэднія лапы з пяццю пальцамі, заднія з чатырма.