Вялікі фашысцкі савет | |
---|---|
італ.: Gran consiglio del fascismo | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | council[d] і канстытуцыйны савет[d] |
Кіраўнік | Беніта Мусаліні |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 15 снежня 1922 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 5 жніўня 1943 |
Вялікі фашысцкі савет (італ.: Gran Consiglio del Fascismo) — дзяржаўная структура ў Італіі, якая існавала з 1922 па 1943 год у перыяд фашысцкай дыктатуры прэм’ер-міністра Італіі Беніта Мусаліні.
Утвораны ў снежні 1922 года пасля фашысцкага перавароту і прызначэння Мусаліні прэм’ер-міністрам краіны. Члены Савета прызначаліся асабіста Мусаліні, які стаў яго нязменным старшынёй. У склад савета ўвайшлі міністры ўрада і кіраўнікі фашысцкай партыі.
Савет валодаў шырокімі паўнамоцтвамі, асабліва пасля 1928 года, калі ён атрымаў статус дзяржаўнага органа. У прыватнасці, Савет складаў спісы на выбары дэпутатаў ад фашысцкай партыі, вылучаў кандыдатуру сакратара партыі, займаўся выпрацоўкай партыйнай палітыкі, кантраляваў дзейнасць урада і разглядаў законапраекты перад іх паступленнем у парламент.
Нягледзячы на тое, што пасяджэнні Савета большай часткай прадстаўлялі сабой ухваленне рашэнняў Мусаліні, у 1943 годзе ён прыняў рашэнне аб зняцці Мусаліні з пасады кіраўніка ўрада. Праз некалькі дзён пасля гэтага рашэння партыя была распушчана, і савет спыніў існаванне.