Вярхоўны Савет РСФСР | |
---|---|
Тып | |
Тып | Савет |
Дзяржава | РСФСР |
Гісторыя | |
Дата заснавання | 21 студзеня 1937 |
Дата скасавання | 1993 |
Папярэднік | УЦВК і Усерасійскі з’езд Саветаў. |
Пераемнік | Вярхоўны Савет Расійскай Федэрацыі |
Структура | |
Членаў |
1 дэпутат на 150 тыс. выбаршчыкаў (1937—1978) 975 дэпутатаў (1978—1990) |
Апошнія выбары | 1990 |
Вярхоўны Савет РСФСР — найвышэйшы орган дзяржаўнай улады РСФСР у 1937—1990 гадах.
Упершыню Вярхоўны Савет РСФСР быў абраны 26 чэрвеня 1938 года. У адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР 1936 года і Канстытуцыяй РСФСР 1937 года, да Вярхоўнага Савета РСФСР пераходзілі ўсе дзяржаўныя паўнамоцтвы Усерасійскага з’езда Саветаў. Вярхоўны Савет абіраўся на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры таемным галасаванні грамадзянамі старэйшымі за 18 гадоў, без адрознення полу, рэлігіі і нацыянальнасці, тэрмінам на 4 гады (а з 1978 года — тэрмінам на 5 гадоў). Усяго было праведзена 11 выбарных скліканняў Вярхоўнага Савета РСФСР, ва ўсіх скліканнях пераважалі члены КПСС.
Да 1990 года дэ-юрэ вышэйшай службовай асобай у РСФСР з’яўляўся Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР. Пры гэтым у адрозненне ад іншых саюзных рэспублік у РСФСР да 1990 года адсутнічала ўласная камуністычная партыя і не было ўласных першых сакратароў (якія ў іншых рэспубліках валодалі адносна самастойнай уладай).
Пасля прыняцця паправак да Канстытуцыі РСФСР у кастрычніку 1989 года, у новай рэдакцыі пасада Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета была выключана, а кіраўніцтва парламентам рэспублікі ў маі 1990 года перайшло непасрэдна да Старшыні Вярхоўнага Савета РСФСР.
14 лістапада — 23 снежня 1966 пасада вакантная (абавязкі выконвалі намеснікі старшыні: Цімафей Аркадзьевіч Ахазаў і Пётр Пятровіч Сысоеў)