Вячэ́рніцы (Nyctalus) — род млекакормячых жывёл сямнйства гладканосых (звычайных) лятучых мышэй атрада рукакрылыя. Адрозніваецца 7 відаў.
Даўжыня цела да 10,4 см, хваста да 6,5, перадплечча да 6,9 см. Маса да 76 г. Вушы круглаватыя, тоўстыя, сабраныя ў складкі. Крылы вузкія, доўгія, завостраныя на канцах. Поўсць густая, шаўкавістая, зверху ад рыжага да карычневага колеру, знізу свяглейшая.
Пашыраны ў Еўропе, Сярэдняй, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі. Жывуць у шыракалістых і мяшаных лясах. На Беларусі 3 віды, найбольш пашырана вячэрніца рыжая, селіцца ў старых высакастволых лясах, парках, гаях, старых садах; вячэрніца гіганцкая і вячэрніца малая занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Кормяцца на змярканні і на досвітку насякомымі. У прыплодзе 1 — 2 дзіцянят.
Робяць далёкія сезонныя міграцыі.
- Вячэрніцы // БелЭн у 18 т. Т. 4. — Мн., 1997.