Вібарг

Горад
Вібарг
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Камуна
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
1474,05 км²
Вышыня цэнтра
51 ± 1 м
Насельніцтва
  • 41 079 чал. (1 студзеня 2021)[1]
Часавы пояс
Паштовы індэкс
8800
Афіцыйны сайт
viborg.dk (дацк.)
Вібарг на карце Даніі
Вібарг (Данія)
Вібарг

Ві́барг (дацк.: Viborg) — горад у Даніі на паўвостраве Ютландыя, адміністрацыйны цэнтр амта Вібарг. Да 1340 г. тут выбіралі каралёў Даніі. Да 1650 г. найбуйнейшы горад Ютландыі. Цэнтр лютэранска-евангелічнага біскупства.

Адміністрацыйны цэнтр вобласці Цэнтральная Ютландыя, размешчаны на поўначы вобласці. Плошча ўласна горада складае (без тэрыторыі камуны) — 1474,05 км². Колькасць гарадскога насельніцтва — 37 309 чалавек (2014).

Назва горада паходзіць ад старажытнадацкага wi, якое азначае «свяцілішча»[2].

Першыя паселішчы на тэрыторыі Вібарга ўзніклі ў 8 ст. (з’яўляўся меркавана язычніцкім культавым цэнтрам). Як горад пачаў развівацца з сярэдзіны 11 ст. Першапачаткова называўся Віб’ерг (Wibjerg). У 1065 годзе ў Вібаргу заснавана біскупства. Каля 1150 горад быў абнесены валам. У сярэдзіне 13 ст. заснаваны аўгусцінскі, у 1235 — францысканскі і каля 1240 — дамініканскі манастыры. Да 1340 года ў Вібаргу праводзіліся выбары дацкіх каралёў; да пачатку 17 ст. найбуйнейшы горад напаўвостраве Ютландыя, важны гандлёвы і фінансавы цэнтр[3].

У цэнтры Вібаргв з брукаванымі вуліцамі — манументальны раманскі двухвежавы сабор (пабудаваны з гранітных валуноў у 1130-70-я гг.; перабудаваны ў 1876, роспісы Ё. Ф. Скоўгара); дамініканская царква Чорных манахаў (каля 1230). За межамі цэнтра — царква манастыра Асмілд (заснавана ў 1169; перабудавана ў 18 у.), цэрквы Вестэрванг (1970, арх. П. Э. Енсен, Х. Клок) і круглая ў плане Сондэрмарк (1982)[3].

Дзейнічаюць Гістарычны музей (1985), Музей Скоўгар (творы мастакоў сям’і Скоўгар і інш.), Музей пісьменніка С. С. Бліхера[3].

Начная панарама паўднёвай часткі Вібарга


Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі